Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэньня
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэньня

Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт, што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50 паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 204 былі параненыя.

Выбух адбыўся каля другога вагона цягніка, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых.
(артыкул цалкам…)

Мапа 1459 году
Мапа 1459 году

Літва — гістарычная краіна, якая аб’ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы.

Паводле традыцыйнай вэрсіі, тапонім Літва прымяркоўваць да тэрыторыяў Ашмяншчыны, Віленшчыны, Лідчыны і часткі Троччыны. Аднак на падставе аналізу шматлікіх летапісных крыніцаў і зьвестак тапанімікі яго пашыраюць на Браслаўшчыну, Вількаміршчыну, Ваўкавышчыну, Слонімшчыну, большую частку Наваградчыны, а таксама часткі Гарадзеншчыны, Ковеншчыны і Меншчыны. У пэўны час Літва пачала выступаць як адна з гістарычных назваў усёй тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ад пачатку Літва была тэрыторыяй з гістарычна мяшаным балтыйска-славянскім насельніцтвам, дзе ў XIII стагодзьдзі ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў галоўны цэнтральны рэгіён дзяржавы, які ў XIII—XVIII стагодзьдзях праз працэс балтыйска-славянскіх кантактаў набыў пераважна беларускі этнічны характар. Ад назвы Літвы паходзіць гістарычная саманазва беларусаў — ліцьвіны.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі

  • Конкурс „Віківясна-2025“ па напісаньні артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (21 сакавіка31 траўня).
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп уводзіць мыты ад 10 да 50 % на тавары з усіх краінаў (5 красавіка).
  • Па ўсёй Турэччыне, пасьля арышту мэра Стамбулу Экрэма Імамоглу нацыянальнай паліцыяй, адбыліся антыўрадавыя пратэсты (19 сакавіка — цяпер).
  • Прэзыдэнт Самалі Гасан Шэйх Махмуд выжыў пасьля замаху „Аш-Шабаб“ на ягоны канвой, у выніку якога загінулі па меншай меры 10 чалавек (18 сакавіка).
  • У выніку ізраільскіх атак на Сэктар Газа загінулі больш за 500 чалавек; перамір’е ў Газе спынілася (18 сакавіка).

Памерлі: * Джуліюс Сунгмэн Чэнь (85 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Бона Сфорца
Бона Сфорца

18 красавіка: Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў

  • 1518 — вялікі князь Жыгімонт Стары ажаніўся з Бонаю Сфорцаю (на выяве)
  • 1694 — у Віленскай катэдры біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі пракляў гетмана Казімера Яна Сапегу
  • 1870 — I Ватыканскі сабор прыняў дагмат пра бязгрэшнасьць Папы Рымскага
  • 1881 — у Паўднёвым Кенсынгтане (Лёндан) адкрыўся найбуйнейшы на той час музэй прыродніцтва
  • 1902 — у Даніі ўпершыню выкарысталі дактыляскапію дзеля вызначэньня злачынца
  • 1906 — у Сан-Францыска адбыўся землятрус, адзін з найбольш разбуральных у гісторыі ЗША
  • 1909 — Папа Рымскі Піюс X кананізаваў Жанну д’Арк
  • 1922 — улучэньне Сярэдняе Літвы ў склад міжваеннае Польскае Рэспублікі
  • 1952 — за адну ноч сталінскія ўлады вывезьлі з Заходняе Беларусі 1683 радзіны, якіх абвінавацілі ў «варожай дзейнасьці супраць калгасаў»
  • 1990 — заснаваньне Гарадзенскае абласное краязнаўчае асацыяцыі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.