Аптычны дыск

Апты́чны дыск — носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круглага дыска. Звесткі на ім уяўляюць спіраль з паглыбленнямі (у двайковым злічэнні — 0) і без (адпавядае 1). Паглыбленні робяцца на рабочай паверхні, найчасцей з алюмінію, з дапамогай лазера або штампавальнай машыны, і лазерам жа счытваюцца: промні адлюстроўваюцца ад участкаў без углубленняў, і рассейваюцца на ўчастках з углубленнямі — даючы адзінку і нуль адпаведна. На адваротным боку дыска звычайна надрукаваная этыкетка. Адрозна ад 3½-цалевых дыскет, аптычныя дыскі не маюць ахоўнага корпуса, з-за чаго на іх лёгка з’яўляюцца драпіны, адбіткі пальцаў і іншыя пашкоджанні, што вядзе да праблем з наступным атрыманнем інфармацыі з гэтых носьбітаў.

Аптычныя дыскі.

Сустракаюцца аптычныя дыскі розных дыяметраў ад 7,6 да 30 см, але найбольш распаўсюджаным фарматам з’яўляюцца 12-сантыметровыя дыскі. Звычайны дыск мае таўшчыню каля 1,2 мм, а адлегласць паміж цэнтрамі двух суседніх кавалкаў спіральнай сцежкі складае каля 1,6 нм.

З пункту гледжання магчымасці запісу на дыск адрозніваюць тры віды: толькі для чытання (напр., CD і CD-ROM), з дазапісам (аднаразовы запіс, напр. CD-R) і з шматкратным запісам (CD-RW). Дыскі з дазапісам паміж падложкай і адлюстравальным слоем маюць запісвальны слой з арганічнага фарбавальніка. Запісвальны слой дыскаў з шматкратным запісам звычайна ствараецца з матэрыялаў са зменнай фазай[en], найчасцей з AgInSbTe[en] — сплаву срэбра, індыя, сурмы і тэлуру[1].

Заўвагі

Спасылкі