Ганна Фрэйд

Ганна Фрэйд (3 снежня 1895, Вена — 9 кастрычніка 1982, Лондан) — брытанскі псіхолаг і псіхааналітык аўстрыйскага паходжання, малодшая дачка заснавальніка псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Разам з Мелані Кляйн лічыцца заснавальнікам дзіцячага псіхааналізу.

Ганна Фрэйд
Anna Freud
Ганна Фрэйд з бацькам
Ганна Фрэйд з бацькам
Дата нараджэння3 снежня 1895(1895-12-03)[1][2][…] ці 1896[3]
Месца нараджэння
Дата смерці9 кастрычніка 1982(1982-10-09)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаЗігмунд Фрэйд[6]
МаціМарта Бернайс[d][6]
Род дзейнасціпсіхааналітык, пісьменніца-дакументалістка
Навуковая сферапсіхааналітык[d][7]
Месца працы
Вядомыя вучніRobert Waelder[d] і André Lussier[d]
Член у
Узнагароды
Сайтannafreud.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Артыкулы на тэму
Псіхааналіз

Канцэпцыі
Псіхасексуальнае развіццё
Псіхасацыяльнае развіццё
Свядомасць • Перадсвядомасць
Неўсвядомленая
Псіхічны апарат
Яно • Я • Звыш-Я
Лібіда • Выцясненне
Аналіз сноў
Ахоўны механізм
Перанос • Супраціўленне
Персаналіі
Альфрэд Адлер
Эрык ЭрыксанГанна Фрэйд
✯ ✰ Зігмунд Фрэйд
Карэн ХорніЭрых Фром
Карл Густаў Юнг
Мелані Кляйн
Хайнц Кохут
Жак Лакан • Ота Ранк
Гары Стэк Саліван

Тэорыі
Селф-псіхалогія
Эга-псіхалогія

Жыццяпіс

У Зігмунда Фрэйда і яго жонкі Марты Ганна была малодшым, шостым дзіцем у сям’і. У якасці першай прафесіі абрала прафесію настаўніцы пачатковай школы. Пасля Першай сусветнай вайны, пакінуўшы настаўніцтва, Ганна прысвяціла сябе бацьку, працуючы яго сакратаром і сядзелкай, а таксама псіхааналізу. Неўзабаве яна ўступае ў Венскае псіхааналітычнае таварыства, і выступае там з першымі дакладамі. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, сям’я Фрэйдаў падвяргаецца арышту, і неўзабаве Ганна разам з бацькам назаўжды пакідае Вену, абраўшы новым месца жыхарства Лондан. У Вялікабрытаніі яна працягнула займацца псіхааналізам, развіваючы ідэі свайго бацькі, асабліва ў вобласці псіхалогіі дзяцінства. У 1947 годзе Ганна Фрэйд заснавала Хэмпстэдскую клініку ў Лондане — найбуйнейшы ў той час дзіцячы псіхааналітычны лячэбны і навучальны цэнтр. У 1952 годзе яна адкрыла ў Лондане дзіцячыя тэрапеўтычныя курсы і клініку, якія былі першай установай для лячэння дзяцей метадам псіхааналізу. Апошнія гады жыцця даследніца працавала ў Ельскім універсітэце, працягваючы развіваць свае ідэі ў вобласці дзіцячай псіхалогіі. Памерла Ганна Фрэйд у Лондане 9 кастрычніка 1982 года. Яна ніколі не была замужам і не мела ўласных дзяцей.

Зноскі

  • A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — ISBN 978-1-85743-228-2
  • а б Anna Freud, Dr.University of Vienna. Праверана 6 мая 2020.
  • а б Gadzinski A. KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und WissenschaftWien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 204. — ISBN 978-3-9503655-5-9
  • а б Kindred Britain
  • English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 16 верасня 21.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)