Дзяржынская (гара)

(Пасля перасылкі з Дзяржынская гара)

Дзяржынская гара (трансліт.: Dziaržynskaja hara; да 1958 — Святая гара[1]) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.

Дзяржынская гара
Вышыня345 м
РазмяшчэннеМінскае ўзвышша
Каардынаты53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д.HGЯO
Дзяржынская гара (Беларусь)
Дзяржынская гара
Дзяржынская гара

Вышыня над узроўнем мора складае 345 м. Над узроўнем бліжэйшых рэк пагорак узвышаецца на 40—50 м.

Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².

Каля падэшвы гары пачынаюцца вытокі такіх рэк, як (Пціч, Іслач, Сула, Уса).

Рака Іслач даўжынёй 102 км бярэ свой выток на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай.

Зноскі

Літаратура