Куб (фільм, 1997)

навукова-фантастычны псіхалагічны трылер

«Куб» (англ.: Cube) — навукова-фантастычны псіхалагічны трылер 1997 года, першы поўнаметражны фільм канадскага рэжысёра Вінчэнца Наталі[14]. У цэнтры сюжэта — шэсць чалавек, якія прачнуліся ў лабірынце з мноства пакояў у форме кубоў. Яны мусяць знайсці выйсце або загінуць ад голаду, смагі і смяротных пастак. Слоган кінастужкі — «Не шукай прычыну. Шукай шлях вонкі»[1]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ніколь дэ Бур, Морыс Дзін Уінт, Дэвід Х’юлет.Перайсці да раздзела «Акцёрскі склад»

КубM:
англ.: Cube
Постар фільма
Жанрфільм жахаў[6][7], навукова-фантастычны фільм[d][6][8][…] і псіхалагічны хорар[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
АператарДэрэк Роджэрс
Кампазітар
КінакампаніяCineplex Odeon Films[d], Viacom і Telefilm Canada[d]
Працягласць90 хв.
Бюджэт~365 000 CAD[1][2]
Зборы501 818 USD (ЗША)[3]
10,3 млн USD (Францыя)[4]
Краіна
Моваанглійская
Год1997 і 13 ліпеня 2000[5]
Наступны фільмКуб 2: Гіперкуб
IMDbID 0123755
Афіцыйны сайт (англ.)

Нягледзячы на малы бюджэт, фільм змог атрымаць высокія ацэнкі ад гледачоў і дабіцца прызнання з боку крытыкаў, атрымаўшы статус культавага. Высока былі ацэнены нечаканыя павароты сюжэта, напружанасць дзеяння і клаўстрафобны настрой фільма. Таксама высока была ацэнена акцёрская ігра выканаўцаў галоўных роляў.Перайсці да раздзела «Ацэнкі і крытыка» Карціна сабрала мноства прэстыжных узнагарод розных кінафестываляў, у тым ліку «Сярэбранага крумкача» Брусэльскага фестывалю фантастычных фільмаў[en], прэмію Канадскага таварыства кінааператараў, прыз глядацкіх сімпатый і гран-пры Фестывалю фантастычных фільмаў у Жэрармеры[en], а таксама прэмію за найлепшы фільм на фестывалях у Пучхоне[en], Каталоніі[en], Садберы[en] і Таронта.Перайсці да раздзела «Узнагароды»

Поспех «Куба» паспрыяў стварэнню яшчэ некалькіх карцін у гэтым кінасусвеце: у 2002 годзе выйшаў сіквэл «Куб 2: Гіперкуб», а ў 2004 годзе — прыквэл «Куб Нуль». У 2021 годзе быў зняты японскі рымейк фільма.

Сюжэт

Мужчына, апрануты ў робу з надпісам «Alderson», прачынаецца ў кубічным пакоі. Акурат у сярэдзіне кожнай з шасці граняў пакоя размешчаны люк. Мужчына адчыняе люк у адной са сцен памяшкання, зазірае ўнутр — і бачыць такі ж самы пакой, толькі іншага колеру. Ён правярае яшчэ некалькі люкаў — яны таксама вядуць у іншыя кубічныя пакоі. Урэшце ён вырашае перабрацца ў адно з суседніх памяшканняў. Як толькі ён выходзіць на сярэдзіну новага пакоя, яго разразае металічная сетка. Мужчына літаральна развальваецца на кавалкі.

У іншым пакоі сустракаюцца яшчэ некалькі людзей. У адной кампаніі аказваюцца Хелен Холаўэй, Квенцін, Джаан Левен і Дэвід Уорт. Ніхто не ведае, як яны патрапілі ў гэтае месца. Праз некаторы час у пакой праз люк трапляе мужчына па імені Рэн. Ён аказваецца крымінальнікам з вялікім вопытам уцёкаў з турмаў[15]. Рэн кідае чаравік у адзін з суседніх пакояў, трымаючы яго за звязаныя між сабой шнуркі. У пакоі спрацоўвае агнямёт. Праверыўшы іншы пакой і прызнаўшы яго бяспечным, мужчына ўваходзіць туды і кліча за сабой астатніх. Рэн правярае яшчэ адзін пакой, кідаючы абутак — пакой бяспечны, але як толькі Рэн аказваецца ў пакоі, яму ў твар трапляе кіслата. Рэна ўцягваюць назад у бяспечны пакой, аднак яму ўжо не дапамагчы. Неўзабаве ён гіне.

Шукаючы паратунку, палонныя абменьваюцца звесткамі пра сябе. Хелен працуе лекарам, Квенцін — паліцэйскі, Джаан Левен — школьніца, якая захапляецца матэматыкай, Уорт — інжынер. Дарогай кампанія знаходзіць маладога чалавека па імені Казан. Хлопец выглядае псіхічна хворым, але здольны разумець навакольных[15]. Холаўэй настойвае, каб яго ўзялі з сабой. Квенцін спрабуе захапіць пазіцыю лідара групы. Таксама ён часта робіць выпады ў бок Казана і Уорта. Усім астатнім з цяжкасцю ўдаецца яго супакойваць. Члены групы задаюцца шматлікімі пытаннямі: як яны патрапілі сюды, дзе знаходзіцца гэтае збудаванне, хто іх сюды пасадзіў. Аднак пошук адказу часта прыводзіць да спрэчак. У адной з іх Уорт прагаворваецца, што з’яўляецца праекціроўшчыкам каркаса Куба[15]. Аднак Уорт настойвае на тым, што не ведаў, з якой мэтай вялася распрацоўка Куба[16].

Левен, на аснове інфармацыі пра каркас, атрыманай ад Уорта, пачынае разумець прыкладную будову Куба. Яна заўважае, што кожны пакой мае свой нумар — тры трохзначныя лікі. Левен прапануе гіпотэзу, паводле якой сумы лічбаў кожнага з трох лікаў — гэта каардынаты месцазнаходжання пакояў. Такім чынам, Куб складаецца з 17 576 памяшканняў: 26 пакояў у даўжыню, 26 — у шырыню і 26 — у вышыню. Яна прапануе вызначыцца з цяперашнім іх месцазнаходжаннем у Кубе і рухацца да найбліжэйшага краю. Таксама дзяўчына заключае, што пасткі знаходзяцца ў пакоях, у нумарах якіх ёсць простыя лікі. Аднак, у адным з патэнцыйна бяспечных пакояў Квенцін аказваецца паранены дротам, што часткова абвяргае першасную гіпотэзу. Рухаючыся далей, палонныя трапляюць у сітуацыю, дзе вымушаны прайсці пакой, сэнсары якога рэагуюць на гук. Гэта задача аказваецца вельмі складанай і напружанай, бо перабірацца трэба ўніз праз столь наступнага пакоя. Да таго ж, псіхічна хворы Казан можа загаварыць і падвергнуць смяротнай небяспецы іншых. Квенцін патрабуе пакінуць Казана, але не сустракае падтрымкі. У рэшце рэшт, усім удаецца перабрацца.

Адзін з пакояў аказваецца бакавым: з аднаго з бакоў люк вядзе не ў іншы пакой, а ў пустэчу. Знешні свет аказваецца закрытым дадатковым корпусам, размешчаным на значнай адлегласці ад пакояў Куба. Палонныя звязваюць свае робы, каб спусціць некага ўніз. Як адну з самых лёгкіх, выбіраюць Хелен. Аднак даўжыні імправізаванай вяроўкі не хапае, Хелен разгойдваецца, спрабуючы дастаць да знешняй абалонкі. У гэты момант з-за ўзварушэння пакояў усе губляюць раўнавагу і выпускаюць вяроўку. Квенціну ўдаецца злавіць Холаўэй, але праз нейкі момант ён адпускае яе руку, а іншым кажа, што Хелен сарвалася. Стома расце, даюць аб сабе знаць абязводжванне і голад, каманда патрабуе адпачынку. Квенцін, які захапіў лідарства, распараджаецца выдзеліць адну гадзіну на сон. Праз некаторы час ён будзіць Левен і прадпрымае спробу збегчы з ёй ад астатніх, але паліцэйскага спыняюць.

Цяпер палонныя імкнуцца спусціцца ўніз, аднак у адным з пакояў знянацку натыкаюцца на цела Рэна. Члены групы ўпадаюць у адчай, бо аказваецца, што яны хадзілі кругамі. Уорт жа не губляе здольнасці валодаць сабой і прыцягвае ўвагу астатніх да таго факту, што цяпер на месцы пакоя, дзе трапіў у пастку Рэн, пустэча. Левен заключае, што пакоі Куба могуць перамяшчацца. Між іншага гэтая здагадка тлумачыць шум, штуршкі і моцную вібрацыю, якую перыядычна адчувалі палонныя. Левен удакладняе сваю гіпотэзу наконт пастак: пра пасткі сведчаць не толькі простыя лікі, але і ступені простых лікаў. Аднак дзяўчына заяўляе, што падобныя вылічэнні валодаюць «астранамічнай складанасцю». У гэты момант Казан пачынае каментаваць разважанні дзяўчыны-матэматыка. Аказваецца, ён валодае здольнасцю фенаменальна хутка знаходзіць адказ у дадзенай задачы. Бачачы, што Квенцін чыніць усё больш гвалту, Левен з Уортам змаўляюцца ўцячы ад яго і робяць яму пастку, у выніку якой Квенціна ўдаецца скінуць у люк. Левен, Уорт і Казан збягаюць. Героі хутка набліжаюцца да выхаду.

Палонныя выяўляюць пакой-мост, які паводле гіпотэзы Левен можа перамясціцца за межы Куба. Пасля чарговага перамяшчэння ў люку замест чорнай пустэчы аказваецца яркае белае святло. Першым выходзіць Казан. Уорт жа ўпадае ў дэпрэсію і кажа, што не заслугоўвае свабоды. Левен угаворвае яго выйсці. У гэты момант з’яўляецца Квенцін і наскрозь пратыкае дзяўчыну фрагментам дзвярной ручкі. У наступнае імгненне паліцэйскі раніць інжынера, а сам спрабуе выйсці праз адкрыты люк. Але ў апошні момант Уорт хапае Квенціна за нагу. Пакой зрушваецца ўбок, пачынаючы свой чарговы шлях па лабірынце — і рассякае Квенціна. Паранены Уорт кладзецца на падлогу побач з Левен. Казан ідзе наперад і аказваецца заліты яркім белым святлом.

Акцёрскі склад


   Ніколь дэ Бур   –   Джаан Левен, школьніца-матэматык
   Морыс Дзін Уінт   –   Квенцін, паліцэйскі
   Дэвід Х’юлет   –   Дэвід Уорт, архітэктар
   Нікі Гуаданьі[en]   –   Хелен Холаўэй, урач
   Эндру Мілер[en]   –   Казан, аўтыст
   Уэйн Робсан[en]   –   Рэн «Крапіўнік», крымінальнік
   Джуліян Рычынгс[en]   –   Алдэрсан

Вытворчасць

Праца над сцэнарыем

Ідэю фільма Наталі выношваў каля пяці гадоў. Асноўная задума была завязана на прагматычнай асаблівасці — вельмі абмежаваным бюджэце. З-за невялікай колькасці сродкаў Вінчэнца планаваў зняць прыгодніцкую карціну або фільм у жанры саспенс[en], у якім дзеянне адбываецца толькі ў адным пакоі. Акрамя Наталі над сцэнарыем працавалі Грэм Мэнсан і сябар дзяцінства рэжысёра Андрэ Біжэлік[16]. Асноўная ідэя фільма досыць простая — шэсць чалавек, прачнуўшыся ў бясконцым лабірынце пакояў, павінны знайсці выхад, перш чым памруць ад голаду і смагі. Аднак перакладаючы ідэю на паперу, каманда «распрацоўвала кітайскую галаваломку з нуля». Скончыўшы сцэнарый, рэжысёр лічыў, што самая складаная частка працы засталася ў мінулым, аднак, прыступіўшы да здымак, ён зразумеў, што памыляўся[17]. У раннім варыянце сюжэту персанажы павінны былі знайсці рэшткі іншапланетнай ежы. Потым ад гэтай ідэі адмовіліся, каб зрабіць паходжанне Куба больш таямнічым[1].

Здымкі

«Куб» быў зняты за 20 дзён на складзе гуказапіснай студыі «Wallace Film» у Таронта[18][19]. Для здымкаў быў пабудаваны ўсяго адзін пакой памерамі 14×14×14 футаў[20]. Колер пакоя змяняўся пры дапамозе зменных панэляў. Фільм здымаўся паслядоўна для кожнага колеру, так як змена панэляў патрабавала часу. Першапачаткова пакоі планавалася зрабіць шасці колераў, але з-за недахопу бюджэту было выкарыстана толькі пяць. На здымках прысутнічалі толькі адны працуючыя дзверы[20]. Улічваючы невялікі бюджэт, Наталі дакладна распланаваў кожную сцэну і распрацаваў раскадроўку, у выніку чаго былі ўлічаны наймалейшыя дэталі, што не пакідала месца для выпадковасці. Такім чынам, нават самы амбіцыйны эпізод, у якім чалавек літаральна распадаўся на кавалкі, быў зняты без неспадзяваных затрымак. Адной з найбольш складаных тэхнічных праблем нечакана аказалася вага дзвярэй паміж пакоямі куба. У першы ж здымачны дзень аказалася, што люк быў настолькі цяжкі, што яго не мог зварухнуць ні на цалю нават Морыс Дзін Уінт, самы моцны з акцёраў. Так як па ходу сцэнарыя дзверы мусілі пастаянна адчыняцца і зачыняцца, было вырашана здымаць вялікую дыялогавую сцэну. Тым часам мастак па спецэфектах Уільям Філіпс перарабіў канструкцыю дзвярэй літаральна з падручных матэрыялаў, купленых у гаспадарчай краме[17]. Кампанія «C.O.R.E.» стварыла ўсе лічбавыя спецэфекты для фільма бясплатна[1].

Саўндтрэк

Музыку да фільма напісаў Марк Корвен. Саўндтрэк, які складаецца з пяці кампазіцый агульнай працягласцю крыху больш за 20 хвілін, з’явіўся ў iTunes 1 студзеня 2008 года[21]. Лэйбл «Radar Records» выдаў яго 18 сакавіка таго ж года[22][23].

Cube (Original Motion Picture Soundtrack)
Назва Працягласць
1. «Why Are We Here?» (бел.: Чаму мы тут?) 05:11
2. «The Rope» (бел.: Вяроўка) 04:13
3. «Prime Numbers» (бел.: Простыя лікі) 03:18
4. «Wrong Door» (бел.: Няправільныя дзверы) 02:26
5. «Escape» (бел.: Выйсце) 06:43
21:51

Выхад і прызнанне

Пракат і зборы

Здымкі Наталі лічыў катастрофай і быў вельмі здзіўлены, калі кіно атрымала міжнароднае прызнанне. «Калі б на той момант мне сказалі, што „Куб“ выйдзе ў шырокі пракат і атрымае працяг, я б упаў з крэсла» — адзначае рэжысёр[24]. Бюджэт фільма па розных ацэнках склаў 350—365 тысяч канадскіх долараў (каля 300 тысяч долараў ЗША)[1][2]. Прэм’ера фільма адбылася 9 верасня 1997 года ў межах 22-га[en] Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта[25][26]. 18 верасня 1997 года фільм выйшаў у пракат у Таронта, Атаве і Манрэалі[26]. У ЗША «Куб» стартаваў у абмежаваным пракаце 11 верасня 1998 года[27]. Першы тыдзень прынёс усяго 57 тысяч долараў, усяго ў хатнім пракаце стужка сабрала крыху больш за 500 тысяч[3]. У Францыі, аднак, каса фільма склала 10,3 млн. долараў[4]. «Куб» стаў пятым мастацкім фільмам, выпушчаным у межах праекта Цэнтра канадскага кіно[28]. На відэакасетах «Куб» выйшаў у 1999 годзе, а ў фармаце Blu-ray — у 2012 годзе[29]. У Сінгапуры карціна была выпушчана ў крыху скарочаным выглядзе — мінімальныя змены закранулі восем сцэн[30].

Ацэнкі і крытыка

Рэйтынгі
ВыданнеАдзнака
AllMovie [27]
Empire [2]
Internet Movie Database [31]
Metacritic [32]
Rotten Tomatoes [33]

Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 37 рэцэнзентаў 23 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 62%[33]. Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 61 бал са 100 магчымых на аснове 12 рэцэнзій[32]. Карыстальнікі папулярнага рэсурсу «Internet Movie Database» адзначылі фільм ацэнкай у 7,3 бала па дзесяцібальнай шкале[31].

Рэцэнзенты адзначалі, што фільм пра футурыстычную турму стаў самай клаўстрафобнай канадскай карцінай усіх часоў[18]. Яны таксама хвалілі інтрыгу, палітычныя алегорыі, неадназначнасць[34], раптоўныя павароты сюжэта, напружанасць дзеяння[35], мінімалістычнае музычнае суправаджэнне[15]. Нярэдка карціну называлі культавай[24][1][36][37][38]. Расійскі часопіс «Мир фантастики[ru]» уключыў трылогію пра Куб у рэйтынг «Скарбніца кінематографа» ў жанры навуковай фантастыкі[39].

Шэраг рэцэнзентаў выдзеліў недахопы працы Наталі — так, «Los Angeles Times» не спадабалася матэматычная падаплёка карціны[28], а «The New York Times», «San Francisco Chronicle», «Variety» і «TV Guide» палічылі слабымі некаторыя дыялогі[15][35][40][41]. У «Reel Film Reviews» адзначалася, што пасля гадзіны прагляду кіно адчувальна «выдыхаецца», аднак пазней выходзіць «на ўражвальную фінішную прамую»[14].

Міхаіл Папоў, супрацоўнік часопіса «Мир фантастики», заявіў, што для стварэння культавага фільма не патрабуецца вялікіх сродкаў, і кіно, «знятае за лічаныя капейкі», нярэдка аказваецца сапраўдным шэдэўрам. Фільм быў ахарактарызаваны як твор мастацтва, самае каштоўнае ў якім — унікальная сюжэтная лінія і першасортная акцёрская ігра. Узровень пастаноўкі кінастужкі забяспечваецца пачуццямі, эмоцыямі і ўзаемаадносінамі персанажаў. У выніку, «Куб» — гэта не проста трылер, гэта гімн клаўстрафобіі, які расказвае пра барацьбу чалавека з самім сабой. Крытык выразіў думку пра тое, што першая частка атрымалася найбольш удалай у трылогіі, і яна парадуе гледачоў як з тэхнічным складам розуму, так і з гуманітарным[1]. Яўгеній Ухаў, аглядальнік з «Film.ru», назваў карціну адной з самых загадкавых і невытлумачальна прыцягальных прац у сваім жанры, напоўненай філасофіяй, рэлігіяй і дынамічным змаганнем за жыццё[42].

Персанажы карціны разнапланавыя. Квенцін напачатку дае матывацыю для выратавання[2] і праяўляе лідарскія якасці[43], але па меры развіцця сюжэта пераўтвараецца ў псіхапата. Левен — матэматычны геній[2], якая валодае вострым розумам і добрымі аналітычнымі здольнасцямі[1]. Холаўэй — урач[2] і заўзяты канспіролаг[15], злёгку неўраўнаважаная[1], крыху паранаідальная[2] і схільная да панікі[43]. Уорт — задумлівы архітэктар, адзін з канструктараў Куба[2][40][43], па сваёй прыродзе замкнуты[1] і цынічны[15]. Аўтыст Казан з’яўляецца савантам[2] і з часам набывае статус «джокера ва ўраўненні»[44]. Казана параўноўвалі з персанажам Дасціна Хофмана з «Чалавека дажджу»[40][43] і Форэстам Гампам[en][45]. Успаміны персанажаў туманныя: ніхто не можа ўспомніць, як яны патрапілі ў лабірынт[27]. Чаргуючы супрацоўніцтва і канфлікты, героі шукаюць міфічнае выйсце з Куба[2]. Наталі не баіцца ўмешвацца ў чаканні аўдыторыі адносна лёсаў персанажаў, што робіць карціну непрадказальнай[44]. Акцёрскі ансамбль дэманструе выдатную працу на кінематаграфічным эквіваленце голай сцэны[40].

Аглядальнік «Los Angeles Times» лічыць, што рэжысёр паступіў мудра, не даючы тлумачэнняў, хто пабудаваў Куб і чаму менавіта героі фільма аказаліся ў яго сценах[28][43]. «AllMovie» назваў стужку трыумфам фантазіі над бюджэтам[44]. Да найбольш заварожваючых момантаў фільма адносяць сцэну з пакоем, у якім пастка рэагавала на гук[14]. Існуе меркаванне, што «Куб», мог быць натхнёны эпізодам «Пяць персанажаў у пошуках выхаду[en]» тэлесерыяла «Зона прыцемкаў[en]»[45][46]. Рэцэнзенты адзначылі, што атмасфера кінастужкі нагадвае «Працэс[en]» Франца Кафкі, а на сцэнарную аснову будовы Куба, магчыма, паўплываў расказ Роберта Хайнлайна «Дом, які збудаваў Ціл»[1]. Крытыкі таксама адзначылі некаторую агульнасць з фільмамі «Сфера[en]», «Пі[en]»[2][34], «THX 1138[en]» і серыялам «Зняволены[en]»[35]. Нярэдка прыводзяцца параўнанні канструкцыі Куба з вялізарным кубікам Рубіка[47][2][15][41][44].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 13 кінаўзнагародамі і яшчэ 9 намінацыямі[48].

Кінафестываль / КінапрэміяДатаПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікСп.
Кінафестываль у Таронта04-13.09.1997[en]Найлепшы канадскі дэбютны фільм[en]«Куб»Перамога[15]
Кінафестываль Сінефест у Садберы[en]Верасень 1997Найлепшы ігравы фільм Антарыа«Куб»Перамога
Кінафестываль у Сіджэсе[en]08-17.10.1998[ca]Найлепшы фільм[ca]«Куб»Перамога[49][50]
Найлепшы сцэнарый[ca]Вінчэнца Наталі, Андрэ Б’еліч[sv], Грэм Мэнсан[en]Перамога
Фестываль фантастычных фільмаў у Жэрармеры[en]27-31.01.1999[fr]Гран-пры«Куб»Перамога
Прыз крытыкаў«Куб»Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый«Куб»Перамога
Джыні04.02.1999[en]Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка[en]Ясна СтэфанавічНамінацыя[51]
Найлепшы мантаж[en]Джон СандэрсНамінацыя
Найлепшы гук[en]Дарсі Кайт, Стыў МакНэймі, Пітэр Келі, Тод УорэнНамінацыя
Найлепшы мантаж гука[en]Стывен Бардэн, Крэйг Хеніган, Джыл Пёрдзі, Сью Конлі, Джон Лэйнг, Джон СівертНамінацыя
Найлепшая музыка[en]Марк КорвенНамінацыя
Fantasporto[en]25.02-06.03.1999Гран-пры — Найлепшы фільм«Куб»Перамога[52]
Найлепшыя спецэфектыБоб Манро, Джон МарэлаПерамога
Прыз глядацкіх сімпатый«Куб»Перамога
Брусельскі фестываль фантастычных фільмаў[en]Сакавік 1999«Сярэбраны крумкач»«Куб»Перамога
Канадскае таварыства кінааператараў[en]27.03.1999Прэмія за аператарскую працу ў мастацкім кіноДэрэк РоджэрсПерамога[53]
Сатурн09.06.1999[en]Найлепшы рэліз хатняга відэа«Куб»Намінацыя[1]
Фестываль фантастычных фільмаў у Пучхоне[en]16-24.07.1999Найлепшы ў Пучхоне«Куб»Намінацыя
Выбар журы«Куб»Перамога
Прэмія «Бензапіла» часопіса «Фангорыя»[en]1999«Бензапіла» за найлепшы абмежаваны рэліз/відэа-рэліз«Куб»Намінацыя
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en]27.01.2003[tr]Найлепшы замежны фільм«Куб»20-е месца

Аналіз

Будова Куба

Функцыянальная будова Куба была прыдумана матэматыкам Дэвідам Правіка (англ.: David W. Pravica). Куб складаецца з вонкавай абалонкі — саркафага — і ўнутранага куба. Адзін бок вонкавай абалонкі мае даўжыню 434 футы (~132 метры). Унутраны куб складаецца з 263 = 17 576 кубічных пакояў (ад гэтага ліку неабходна адняць невядомую колькасць пакояў, дзякуючы адсутнасці якіх забяспечваецца рух астатніх), рабро кожнага з якіх мае даўжыню 15,5 фута (~4,72 метра). Паміж унутраным кубам і абалонкай існуе пустая прастора, роўная 15,5 фута. Кожны пакой пазначаны трыма ідэнтыфікацыйнымі трохзначнымі нумарамі, напрыклад, 517 478 565. У гэтых ліках зашыфраваны пачатковыя каардынаты пакоя ў сістэме каардынат х, у, z. Лікі таксама вызначаюць рух пакоя і яго наступную пазіцыю, якія атрымліваюцца шляхам цыклічнага аднімання лічбаў адна ад адной. Выніковыя лікі затым паслядоўна дадаюць да зыходных. Толькі адзін пакой («пакой-мост») можа датыкацца да вонкавага саркафага[54]. У кожным пакоі размешчана па шэсць дзвярэй — у цэнтры сцен, падлогі і столі[47].

Героі карціны будавалі разнастайныя здагадкі пра Куб, у прыватнасці аб тым, што ён мог быць пабудаваны ваенна-прамысловым комплексам, касмічнымі прышэльцамі або нейкімі «багацеямі»[2]. Аднак рэжысёр карціны Вінчэнца Наталі адзначае наступнае[16]:

Паходжанне Куба пакрыта таямніцай. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце, і на самай справе, мы бачым, што адзін з персанажаў прымаў удзел у стварэнні Куба, але нават ён не меў поўнага ўяўлення пра тое, што гэты будынак з сябе ўяўляе. Яго сутнасць на самай справе ніколі не раскрываецца цалкам. Гэта заўсёды застаецца загадкай. І для сябе, і для людзей, з якімі я пісаў сцэнарый, было больш цікавым пакінуць двухсэнсоўнасць і такім чынам даць месца для інтэрпрэтацый.

Імёны персанажаў

Імёны ўсіх персанажаў фільма выбраны не выпадкова і ўзяты з назваў розных турмаў: Квенцін — гэта турма Сан-Квенцін[en] у Каліфорніі, вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі. Казан — Казанская турма (Татарстан), Холаўэй — жаночая турма Холаўэй[en] у Лондане, Рэн — турма ў Рэне, Францыя, Алдэрсан — турма[en] ў аднайменным горадзе[en] ў Заходняй Віргініі, Левен і Уорт — турма Левенуорт[en] у горадзе Левенуорт, Канзас[1]. Наталі адзначаў, што акцёрам дасталіся складаныя ролі — паколькі ў фільме вельмі мала дзеяння, ім даводзілася цалкам разлічваць на мімічнае і вербальнае ўзаемадзеянне, каб выказаць свае эмоцыі і страхі[55]. Гэта быў першы і адзіны праект, у якім Ніколь дэ Бур і Дэвід Х’юлет працавалі разам. Пазней Ніколь з захапленнем адзывалася пра яго акцёрскую ігру[56]. Х’юлет быў старым знаёмым рэжысёра. Роля ў «Кубе» была для яго першай вялікай роляй у навуковай фантастыцы. Ролю Дэвіда Уорта ён называе найбольш балючай і найбольш некамфортнай у сваёй кар’еры, але і найбольш улюбёнай[57].

Уплыў на кінематограф

Афіцыйных адаптацый па фільме выпушчана не было, аднак «Куб» зрабіў пэўны ўплыў на развіццё кінаіндустрыі і індустрыі гульняў. Рэжысёр Пол Андэрсан[en] выкарыстаў ідэю першай сцэны «Куба», у якой чалавек гіне рассечаны металічнай сеткай, у сваёй кінастужцы «Прыстанак зла[en]», замяніўшы металічную сетку лазернай. Пазней падобнае забойства сустракаецца ў іншым фільме Пола Андэрсана «Чужы супраць Драпежніка[en]»[43][58]. Уплыў стужкі адчуваецца ў фільмах «Піла»[59], «Па волі багоў[en]»[60] і «Дом дзевяці[en]»[61], стылістыка заўважаецца ў гульні «Portal»[62].

Праз пяць гадоў пасля выхада «Куб» атрымаў працяг пад назвай «Куб 2: Гіперкуб» (2002). Пазней, у 2004 годзе выйшаў прыквэл — «Куб Нуль»[36]. Наталі не меў да гэтых фільмаў ніякага дачынення. Сам ён не хацеў здымаць працяг, тлумачачы гэта тым, што ён ужо выказаў свае думкі ў першай карціне[63]. Абодва фільмы атрымалі даволі нізкія рэйтынгі і пераважна кепскія водгукі кінакрытыкаў.

У 2015 годзе выданне «The Hollywood Reporter» паведаміла, што кампанія Lionsgate плануе выпусціць рэмэйк. Праект ствараўся Роем Лі[en] з «Vertigo Entertainment» і Джонам Спэйтсам[en]. Новы фільм планавалася назваць «Cubed», што ў перакладзе з англійскай мовы можа азначаць як «узведзены ў куб», так і «разрэзаны на кубікі». Рэжысёрам фільма быў назначаны Саман Кэш[en], для якога фільм павінен быў стаць дэбютам у вялікім кіно. Напісанне сцэнарыя было даручана Філу Готарну[64][65][66]. Стваральнікі абяцалі зняць фільм пра зараджэнне новай «лічбавай» расы[67]. Карціна, аднак, так і не была знята.

Крыніцы

  • а б в http://www.metacritic.com/movie/cube Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б http://www.imdb.com/title/tt0123755/ Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=9348.html Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б в https://www.siamzone.com/movie/m/3436 Праверана 13 красавіка 2016.
  • http://www.film-o-holic.com/arvostelut/cube Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б http://stopklatka.pl/film/cube Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б в http://www.imdb.com/title/tt0123755/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.
  • а б в David Nusair. The Films of Vincenzo Natali. Cube (англ.). «Reel Film Reviews» (22 студзеня 2013). Праверана 7 верасня 2018.
  • а б в г д е ё ж з Ken Eisner. Cube — Variety (англ.). «Variety» (20 кастрычніка 1997). Праверана 13 верасня 2018.
  • а б в Angela Baldassarre. Cubism Natali — Style from Tandem (Corriere Canadese) (англ.). «Сubethemovie.com». Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 1998. Праверана 18 верасня 2018.
  • а б Vincenzo Natali. Director's Notes (англ.). «Сubethemovie.com». Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2003. Праверана 20 верасня 2018.
  • а б Jason Anderson. Cabin Fever (англ.). «CBC.ca» (15 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  • CUBE — Production (англ.). «Сubethemovie.com». Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2003. Праверана 21 верасня 2018.
  • а б Mathematics, Art, Technology, and Cinema 2003.
  • Cube (Original Motion Picture Soundtrack) by Mark Korven (англ.). «iTunes». Праверана 14 верасня 2018.
  • Cube (Original Motion Picture Soundtrack) by Mark Korven (англ.). «Amazon.com». Праверана 14 верасня 2018.
  • Mark Korven — Cube (Original Motion Picture Soundtrack) (англ.). «Discog». Праверана 14 верасня 2018.
  • а б Saxon Bullock. Vincenzo Natali. Cypher (англ.). «BBC» (1 верасня 2003). Праверана 13 верасня 2018.
  • Cube — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 чэрвеня 2021.
  • а б Cube — Library and Archives Canada (англ.). «Library and Archives Canada». Праверана 7 верасня 2018.
  • а б в Bhob Stewart. Cube (1997) — Vincenzo Natali (англ.). «AllMovie». Праверана 23 верасня 2018.
  • а б в Kevin Thomas. Working Through 'Cube's' Maze (англ.). «Los Angeles Times» (11 верасня 1998). Праверана 13 верасня 2018.
  • Cube (1997) — Vincenzo Natali — Releases (англ.). «AllMovie». Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 23 верасня 2018.
  • Cube (Comparison: Singapore PG — German DVD) (англ.). «Movie-Censorship.com». Праверана 23 верасня 2018.
  • а б Cube (1997) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 чэрвеня 2021.
  • а б Cube Reviews — Metacritic (англ.). «Metacritic». Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 12 красавіка 2018.
  • а б Cube (1998) — Rotten Tomatoes (англ.). «Rotten Tomatoes». Праверана 10 верасня 2018.
  • а б Keith Phipps. Cube (англ.). «The A.V. Club» (24 красавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2007. Праверана 8 мая 2016.
  • а б в Ken Fox. Cube — Movie Reviews and Movie Ratings (англ.). «TV Guide». Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 13 верасня 2018.
  • а б Евгений Ухов. Куб обретает объём (руск.). «Filmz.ru» (12 сакавіка 2011). Праверана 13 верасня 2018.
  • Jennifer Maas. Lionsgate to remake the cult classic 'Cube' into 'Cubed' (англ.)(недаступная спасылка). «Entertainment Weekly» (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 13 верасня 2018.
  • Tina Campbell. Cult classic film Cube to be remade as Cubed (англ.). «Metro» (30 красавіка 2015). Праверана 13 верасня 2018.
  • Олег Гаврилин, Михаил Попов, Арсений Крымов, Александр Киселёв. Сокровищница кинематографа. 100 лучших фантастических фильмов (руск.). «Мир фантастики[ru]» (1 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 7 жніўня 2012.
  • а б в г Anits Gates. FILM REVIEW; No Maps, Compasses Or Faith (англ.). «The New York Times» (11 верасня 1998). Праверана 13 верасня 2018.
  • а б Bob Graham. `Cube's' Cogs Stuck In Its Pure Visuals (англ.). «Sfgate.com» (20 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 21 лютага 2011.
  • Евгений Ухов. Как пройти в библиотеку? (руск.)(недаступная спасылка). «Film.ru» (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2014. Праверана 13 верасня 2018.
  • а б в г д е Nick Schager. Cube (англ.). «Slant Magazine» (12 красавіка 2003). Праверана 13 верасня 2018.
  • а б в г Derek Armstrong. Cube (1997) — Vincenzo Natali — Review (англ.). «AllMovie». Праверана 23 верасня 2018.
  • а б Marc Savlov. Cube (англ.). «Austin Chronicle» (30 кастрычніка 1998). Праверана 13 верасня 2018.
  • Writing the Horror Movie 2013, с. 137.
  • а б Owen Gleiberman. Cube (англ.)(недаступная спасылка). «Entertainment Weekly» (25 верасня 1998). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 7 верасня 2018.
  • Cube — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 чэрвеня 2021.
  • 1998: 31ed. Festival Internacional de Cinema Fantàstic de Catalunya (8/10 - 17/10) (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Кінафестывалю ў Сіджэсе[en]. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  • Casimiro Torreiro. Vincenzo Natali gana con 'Cube' el 31º Festival de Cine de Sitges (ісп.). Сайт «El Pais» (18 кастрычніка 1998). Праверана 15 чэрвеня 2021.
  • Cube (1997) — Vincenzo Natali — Awards (англ.). «AllMovie». Праверана 23 верасня 2018.
  • Fantasporto 1999 — XIXº Festival Internacional de Cinema do Porto (парт.). «Cinedie.com» (18 сакавіка 1999). Праверана 10 верасня 2018.
  • Theatrical Feature Cinematography Award: Filmmaking is a magic show(англ.) // CSC News. — 1999. — В. 18. — № 9. — С. 18-19. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2016.
  • Math Goes to the Movies 2012.
  • Reel Canadians: Interviews from the Canadian Film World 2003, с. 102.
  • David Read. Girl With a Gun: An Interview With Nicole de Boer (англ.). «GateWorld» (5 верасня 2008). Праверана 22 верасня 2018.
  • David Hewlett. David Hewlett: My 'hilariously unhappy' life as Dr. Rodney McKay (англ.)(недаступная спасылка). «Syfy Wire» (4 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2018. Праверана 22 верасня 2018.
  • Игорь Варнавский. Горячая линия: игры (руск.). «Igromania.ru» (19 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 24 верасня 2018.
  • Ken W. Hanley. Interview: Vincenzo Natali on “Haunter” (англ.). «Diabolique Magazine» (23 кастрычніка 2013). Праверана 24 верасня 2018.
  • Евгений Ухов. Рецензия на фильм «Страшная воля богов» (руск.)(недаступная спасылка). «Film.ru» (22 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 24 верасня 2018.
  • Scott Weinberg. House of 9 (англ.). «DvdTalk» (2 лютага 2006). Праверана 24 верасня 2018.
  • Александр Чепелев. Portal (руск.). «Igromania.ru» (17 кастрычніка 2007). Праверана 24 верасня 2018.
  • Fred Topel. Exclusive Interview: Vincenzo Natali on Haunter (англ.). «Mandatory» (24 кастрычніка 2013). Праверана 24 верасня 2018.
  • Dave McNary. Lionsgate Developing ‘Cube’ Remake (англ.). «Variety» (30 красавіка 2015). Праверана 24 верасня 2018.
  • Borys Kit. Lionsgate to Remake Cult Sci-Fi Hit 'Cube' (Exclusive) (англ.). «The Hollywood Reporter» (30 красавіка 2015). Праверана 1 мая 2016.
  • Silas Lesnick. Lionsgate Plans Cube Remake, Cubed (англ.). «Coming Soon» (30 красавіка 2015). Праверана 24 верасня 2018.
  • Борис Новиков. Lionsgate готовит ремейк «Куба» (руск.). «Filmz.ru» (1 мая 2015). Праверана 24 верасня 2018.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)