Пясочніца

Пясочніца — адзін з аб'ектаў на дзіцячай пляцоўцы  (руск.): асаблівае месца, прызначанае для гульняў дзяцей малодшага ўзросту з пяском[1] пры выкарыстанні цацак. Звычайна пясочніца абгароджана борцікамі, часцей за ўсё зробленымі з дрэва: бярвення ці дошак. Прычым, борцікі часцяком маюць плоскую паверхню, каб на ёй можна было ляпіць бабкі. Часта ў цэнтры пясочніцы стаіць «грыбок», які абараняе гуляючых дзяцей ад дажджу і сонца.

Пустая пясочніца

Пясочніца з'яўляецца найважнейшым эмацыйным цэнтрам узаемадзеяння дзяцей[2][3]. Гуляючы ў пясочніцы дзеці фармуюць каштоўнаснае стаўленне да свету цацак і свету ўзаемаадносін[4]. Гульня у пясочніцы таксама спрыяе развіццю ў дзяцей творчага ўяўлення, фантазіі, дробнай маторыкі, мыслення.

Збудаванне ўсталёўваецца ўдалечыні ад дрэў, бо інакш падаючае лісце засмечвае пясочніцу, а пясок у цені пасля дажджу даўжэй высыхае[1].

Дзеці, якія гуляюць у пясочніцы

Гульні ў пясочніцы:

  • лепка бабак
  • будаўніцтва замкаў з пяску  (руск.) і капанне «пячор»
  • гульні ў машынкі (у пяску рыюцца «гаражы» і праводзяцца дарогі)
  • гульні ў краму (бабкі з'яўляюцца ўніверсальным прадуктам, а ў якасці плацежных сродкаў і іншых прадуктаў часта выкарыстоўваюцца палачкі і лісце)
  • гульні ў «Госці» (ляльку частуюць бабкамі)[5].
  • гульні з пяском і вадой[6].

Зноскі

Літаратура

  • Абраменкова В. Возвращение песочницы, или как создать игровое пространство // Учительская газета. — 2000.
  • Кузуб Н. В., Осипук Э. И. В гостях у Песочной Феи. Организация «педагогической песочницы» и игр с песком для детей дошкольного возраста // Вестник практической психологии образования. — 2006. — №. 1. — С. 66-74.