Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у Рэспубліцы Беларусь значацца 4 аб’екты, гэта складае 0,4 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). 3 аб’екты ўлучаны ў спіс па культурным крытэрыям і 1 аб’ект улучаны па прыродным крытэрыям, прытым ён прызнаны прыродным феноменам вылучнага хараства і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Апроч гэтага, па стане на 2016 год, 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвенцыю пра ахову сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 года[2]. Аднак першы аб’ект, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА  (руск.), калі краіна здабыла незалежнасць.

Спіс

У дадзенай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод занясення ў спісКрытэрыі
1 Белавежская пушчаБліжэйшы горад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
(Супольна з Польшчай )
1992, 201433vii
2 Мірскі замакГарадскі пасёлак: Мір
Вобласць: Гродзенская
XVIXVII стст.2000 год625ii, iv
3 Геадэзічная дуга Струвэ
(5 пунктаў)
Вобласці: Гродзенская, Брэсцкая
(Супольна з Латвіяй , Літвой , Малдовай , Нарвегіяй , Расіяй , Фінляндыяй , Украінай , Швецыяй , Эстоніяй )
XIX ст.2005 год1187ii, iii, vi
4 Нясвіжскі палацава-паркавы комплексГорад: Нясвіж
Вобласць: Мінская
XVI ст.2005 год1196ii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

Папярэдні спіс

У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У дадзеным спісе паказаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод унясення ў спісКрытэрыі
1 Аўгустоўскі каналБліжэйшае пасяленне: Сапоцкін
Вобласць: Гродзенская
XIX ст.2004 год1892i, iii
2
Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у ПолацкуГорад: Полацк
Вобласць: Віцебская
11281156 і
10301060 гг.
поўная рэканструкцыя — 1738—1750 гг.
2004 год1893i, ii
3 Барысаглебская (Каложская) царква ў ГроднеГорад: Гродна
Вобласць: Гродзенская
1183 год2004 год1895i, ii
4

Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве:
Царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы, Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах і Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях
Вобласць: Віцебская, ГродзенскаяXVI — пачатак XVII ст.2004 год1899i
5 Драўляныя цэрквы Палесся: Свята-Мікіцкая царква ў Здзітаве і інш.Вобласці: Гомельская, БрэсцкаяЗ XVI ст.2004 год1901i, ii, iii

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

Выключаныя аб’екты

Частка аб’ектаў была раней выключана ЮНЕСКА з Папярэдняга спіса па той ці іншай прычыне.

#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод унясення ў спіс
1 Бярэзінскі біясферны запаведнікВобласці: Віцебская, Мінская1991 год628
2 Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Ефрасінні ПолацкайВобласць: ВіцебскаяXII ст.2008 год1316
3 Камянецкая вежаГорад: Каменец
Вобласць: Брэсцкая
12711288 гг.2004 год1894
4 Свята-Мікольскі жаночы манастыр у МагілёвеГорад: Магілёў
Вобласць: Магілёўская
XVII ст.2004 год1896
5 Брэсцкая крэпасцьГорад: Брэст
Вобласць: Брэсцкая
18331842 гг.2004 год1897
6 Гомельскі палацава-паркавы ансамбльГорад: Гомель
Вобласць: Гомельская
XVIIIXIX стст.2004 год1898
7 Архітэктурны ансамбль Праспекта Незалежнасці ў Мінску)[3]Горад: Мінск
Вобласць: Мінская
1940-я1950-я гг.2004 год1900

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі