Microsoft Windows

катэгорыя ў праекце Вікімедыя

Microsoft Windows — сямейства прапрыетарных аперацыйных сістэм карпарацыі «Майкрасофт», якія базуюцца на аснове графічнага інтэрфейсу карыстальніка. З’яўленне іх з’явілася вырашальным крокам у шырокім прасоўванні і развіцці перспектыўных спосабаў узаемадзеяння сістэм чалавек-машына і машына-машына, стварэнні дружалюбнага асяроддзя для ўзаемадзеяння як карыстальніка з камп’ютарнымі праграмамі, так і апаратных сродкаў усярэдзіне вылічальнага комплексу.

Microsoft Windows
Выява лагатыпа
РаспрацоўшчыкMicrosoft Corporation
Сямейства АСMS-DOS/9x-based
Windows CE
Windows NT
Першы выпуск20 лістапада 1985
Падтрымлівае платформыx86, x86-64, IA-64, ARM
ІнтэрфейсWindows Runtime[d], Windows API[d], .NET Framework, Universal Windows Platform[d], .NET Compact Framework[d], .NET[d], Windows Forms[d] і Windows Presentation Foundation[d]
ЛіцэнзіяMicrosoft EULA
СтанВыпушчаны публічны рэліз
Вэб-сайтАфіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станам на 2023 год пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Windows працуе каля 70 % настольных камп'ютараў.[1] Аднак пры падліку разам з мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі на такіх прыладах, як смартфоны і планшэтныя камп'ютары, доля Windows значна падае - па некаторых ацэнках да 14 %.[2]

Аперацыйныя сістэмы Windows працуюць на платформах x86, x86-64, IA-64, ARM. Існавалі таксама версіі для DEC Alpha, MIPS, PowerPC і SPARC[3].

Гісторыя выпускаў версій Microsoft Windows

Дата выйсцяНазваАпошняя версіяДата спынення падтрымкіАпошняя сумяшчальная версія Internet Explorer
20 лістапада 1985Windows 1.01.04 (красавік 1987)31 снежня 2001
1 лістапада 1987Windows 2.02.11 (13 сакавіка 1989)31 снежня 2001
22 мая 1990Windows 3.03.00a (31 кастрычніка 1990)31 снежня 2001
18 сакавіка 1992Windows 3.13.131 снежня 2001[4]5.0
кастрычнік 1992Windows For Workgroups 3.13.11 (31 снежня 1993)31 снежня 2001[5]5.0
27 ліпеня 1993Windows NT 3.13.10.528 SP3 (10 лістапада 1994)31 снежня 20005.0
21 верасня 1994Windows NT 3.53.50.807 SP3 (21 чэрвеня 1995)31 снежня 2000?
30 мая 1995Windows NT 3.513.51.1057 SP5 (19 верасня 1996)31 снежня 2001?
24 жніўня 1995Windows 954.00.950C (4.03.1214) (26 лістапада 1997)31 снежня 2000 (retail); 31 снежня 2001 (SBL)5.5
29 ліпеня 1996Windows NT 4.04.00.1381 / SP6a SRP (26 ліпеня 2001)20 чэрвеня 2002 (retail); 30 чэрвеня 2003 (SBL); 31 снежня 2004 (ext)6.0
25 чэрвеня 1998Windows 984.10.1998 (25 чэрвеня 1998)30 чэрвеня 2002 (retail); 30 лістапада 2003 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext)6.0
5 мая 1999Windows 98 SE4.10.2222A (5 мая 1999)30 чэрвеня 2002 (retail); 31 сакавіка 2004 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext)6.0
17 лютага 2000Windows 20005.0.2195 / 5.0 SP4 Rollup 1 v2 (13 верасня 2005)31 сакавіка 2004 (retail); 31 сакавіка 2005 (SBL); 13 ліпеня 2010 (ext)6.0
14 верасня 2000Windows Me4.90.3000 (14 верасня 2000)31 снежня 2004 (retail); 30 чэрвеня 2004 (SBL); 11 ліпеня 2006 (ext)6.0
25 кастрычніка 2001(RTM)
31 снежня 2001 (продажы)
Windows XP5.1.2600.5512 SP3 (20 мая 2009)30 верасня 2004 (RTM); 10 кастрычніка 2006 (SP1/SP1a); 30 чэрвеня 2008 (retail); 31 студзеня 2009 (SBL); 14 красавіка 2009 (SP3); 8 красавіка 2012 (ext)8[6]
28 сакавіка 2003Windows XP 64-bit Edition5.2.379025 ліпеня 20068[6]
24 красавіка 2003Windows Server 20035.2.3790.3959 SP2 (13 сакавіка 2007)13 ліпеня 20108[6]
25 красавіка 2005Windows XP Professional x64 Edition5.2.3790.3959 SP2 13 сакавіка 200730 чэрвеня 2008 (retail); 31 студзеня 2009 (SBL)8[6]
8 ліпеня 2006Windows Fundamentals for Legacy PCs5.1.2600 RTM (8 ліпеня 2006)8 ліпеня 2008(retail), 12 ліпеня 2010(Service Pack)8[6]
8 лістапада 2006 (RTM)
30 студзеня 2007 (продажы)
Windows Vista6.0.6001 / SP2 Build 6002 (25 мая 2009)10 красавіка 2012(retail), 13 красавіка 2012(SP2), 2015(ext)8[6]
16 ліпеня 2007Windows Home Server5.2.1500 (16 ліпеня 2007)8 студзеня 2013(retail)
27 лютага 2008Windows Server 20086.0.6002 / SP2 build 6002 (25 мая 2009)9 ліпеня 2015(retail), 10 ліпеня 2018(ext), 12 ліпеня 2011(SP2)8[6]
13 ліпеня 2009 (RTM)
22 кастрычніка 2009 (продажы)
Windows 76.1.7600 (22 кастрычніка 2009)13 студзеня 2015(retail), 14 студзеня 2020(ext)8[6]
13 ліпеня 2009 (RTM)
22 кастрычніка 2009 (продажы)
Windows Server 2008 R2 (раней вядомая як Windows Server 7)6.1.7600 (22 кастрычніка 2009)9 ліпеня 2015(retail), 10 ліпеня 2018(ext)9
26 кастрычніка 2012
Windows 8build 9200201710
17 кастрычніка 2013
Windows 8.18.1 (Update 2)201911
29 ліпеня 2015
Windows 10build 1024029 ліпеня 2025З'явіўся новы Microsoft Edge
У слупку «Дата спынення падтрымкі» словам «retail» пазначаецца дата канчатка продажаў канчатковаму карыстачу; абрэвіятурай «SBL» пазначана дата канчатка выдачы System Builder ліцэнзіі; «ext» — канчатак тэрміна падаўжэння падтрымкі

Версіі Microsoft Windows

Распаўсюджанасць розных MS Windows
КрыніцаHitslink[7]Awio[8]GoStats Архівавана 4 сакавіка 2016.NetApplicationsNetApplications
Датастудзень 2009студзень 2009красавік 2009лістапад 2009студзень 2010
Усе версіі88,26 %[9]-94,58 %92,52 %91,70 %
Windows XP63,76 %71,73 %72 %69,05 %66,15 %
Windows Vista22,48 %13,72 %21,42 %18,55 %17,47 %
Windows 20000,69 %2,08 %0,52 %1,15 %00,57 %
Windows 70,10 %-0,26 %4,00 %7,57 %
Windows 2003-0,69 %0,39 %--
Windows 980,23 %0,54 %-0,09 %0,08 %
Windows ME0,14 %0,22 %-0,04 %0,05 %
Windows NT0,09 %--0,09 %0,11 %
Windows CE0,05 %--0,04 %0,06 %
Windows 950,01 %[10]----

Звычайна ўсе версіі Windows дзеляць на некалькі «груп».

Графічныя інтэрфейсы і пашырэнні для DOS

Гэтыя версіі Windows не былі паўнавартаснымі аперацыйнымі сістэмамі, а з'яўляліся надбудовамі да аперацыйнай сістэмы MS-DOS і з'яўляліся ў сутнасці шматфункцыянальным пашырэннем, дадаючы падтрымку новых рэжымаў працы працэсара, падтрымку шматзадачнасці, забяспечваючы стандартызацыю інтэрфейсаў апаратнага забеспячэння і аднастайнасць для карыстальніцкіх інтэрфейсаў праграм. Падавалі ўбудаваныя сродкі (GDI) для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстача. Яны працавалі з працэсарамі пачынальна з Intel 8086.

  1. Windows 1.0 (1985)
  2. Windows 2.0 (1987)
  3. Windows 2.1 (Windows 386) (1987) — у сістэме з'явілася магчымасць запуску DOS-праграм у графічных вокнах, прычым кожнай праграме даваліся поўныя 640 Кб памяці. Поўная падтрымка працэсара 80286. З'явілася падтрымка працэсараў 80386.
  4. Windows 3.0 (1990) — палепшана падтрымка працэсараў 80386 і абароненага рэжыму.
  5. Windows 3.1 (1992) — сур'ёзна перапрацаваная Windows 3.0; ухілены UAE (Unrecoverable Application Errors — фатальныя памылкі прыкладных праграм), дададзены механізм OLE, друк у рэжыме WYSIWYG («што бачыце, то і атрымаеце»), шрыфты TrueType, зменены Правадыр (дыспетчар файлаў), дададзены мультымедыйныя функцыі.
  6. Windows для працоўных груп (Windows for Workgroups) 3.1/3.11 — першая версія АС сямейства з падтрымкай лакальных сетак. У WFWG 3.11 таксама выпрабоўваліся асобныя ўдасканаленні ядра, ужытыя пазней у Windows 95.

Сямейства Windows 9x

Складаецца з Windows 95, Windows 98 і Windows Me.

Windows 95 была выпушчана ў 1995 годзе. Яе адметнымі асаблівасцямі з'яўляюцца новы карыстальніцкі інтэрфейс, падтрымка доўгіх імёнаў файлаў, аўтаматычнае вызначэнне і канфігурацыя перыферыйных прылад Plug and Play, і здольнасць выконваць 32-бітныя праграмы. Windows 95 выкарыстоўвае выцясняючую шматзадачнасць і выконвае кожную 32-бітную праграму ў сваёй адраснай прасторы.

Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства не з'яўляліся бяспечнымі шматкарыстальніцкімі сістэмамі як Windows NT, паколькі строгі падзел выканання праграм не быў рэалізаваны ў ядры. Праграмны інтэрфейс быў падмноствам Win32 API, але меў падтрымку юнікода ў вельмі абмежаваным аб'ёме[11]. Таксама ў ім не было належнага забеспячэння бяспекі.

У складзе Windows 95 прысутнічаў MS-DOS 7.0, аднак яго роля зводзілася да забеспячэння працэсу загрузкі і выкананню 16-бітных DOS праграм.

Сямейства Windows NT

Тэкставы лагатып Windows® XP (звычайна выкарыстоўваецца разам з графічным)

Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства працавалі на працэсарах з архітэктурамі x86, x64, і Itanium. Раннія версіі (да 4.0 улучна) таксама падтрымлівалі некаторыя RISC-працэсары: Alpha, MIPS, і Power PC. Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства з'яўляліся цалкам 32-бітнымі аперацыйнымі сістэмамі, і не мелі патрэбы ў MS-DOS нават для загрузкі.

Толькі ў гэтым сямействе былі прадстаўлены аперацыйныя сістэмы для сервераў. Да версіі Windows 2000 уключна яны выпускаліся пад той жа назвай, што і аналагічная версія для працоўных станцый, але з даданнем суфікса, напрыклад «Windows NT 4.0 Server» і «Windows 2000 Datacenter Server». Пачынаючы з Windows Server 2003, серверныя аперацыйныя сістэмы называліся па-іншаму.

  1. Windows NT 3.1 (1993)
  2. Windows NT 3.5 (1994)
  3. Windows NT 3.51 (1995)
  4. Windows NT 4.0 (1996)
  5. Windows 2000 (2000) — Windows NT 5.0
  6. Windows XP (2001) — Windows NT 5.1
  7. Windows XP 64-bit Edition (2006) — Windows NT 5.2
  8. Windows Server 2003 (2003) — Windows NT 5.2
  9. Windows Vista (2006) — Windows NT 6.0
  10. Windows Home Server (2007) — Windows NT 5.2
  11. Windows Server 2008 (2008) — Windows NT 6.0
  12. Windows Small Business Server (2008) — Windows NT 6.0
  13. Windows 7 — Windows NT 6.1 (2009)
  14. Windows Server 2008 R2 — Windows NT 6.1 (2009)
  15. Windows 8 (2012)
  16. Windows 8.1 (2013)
  17. Windows 10 (2015)

У аснову сямейства Windows NT пакладзены падзел адраснай прасторы паміж працэсамі. Кожны працэс мае магчымасць працаваць з вылучанай яму памяццю. Аднак ён не мае мае магчымасці запісу ў памяць іншых працэсаў, драйвераў і сістэмнага кода.

Сямейства Windows NT адносіцца да шматзадачных аперацыйных сістэм. Падзел працэсарнага часу паміж працэсамі адбываецца па прынцыпе «каруселі». Ядро аперацыйнай сістэмы вылучае квант часу (у Windows 2000 ён роўны прыкладна 20 мс) кожнаму з працэсаў па чарзе пры ўмове, што ўсе працэсы маюць аднолькавы прыярытэт. Працэс можа адмовіцца ад вылучанага яму кванта часу. У гэтым выпадку сістэма перахапляе яго кіраванне і перадае кіраванне іншаму працэсу. Пры перадачы кіравання іншаму працэсу сістэма захоўвае стан усіх рэгістраў працэсара ў адмысловай структуры ў аператыўнай памяці. Гэта структура завецца кантэкстам працэса. Захаванне кантэксту працэса досыць для наступнага аднаўлення яго працы.

Сямейства АС Windows Mobile для кішэнных камп'ютараў

Гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу было адмыслова распрацавана для ўбудаваных сістэм. Падтрымліваюцца працэсары ARM, MIPS, SuperH і x86. У адрозненне ад астатніх аперацыйных сістэм Windows, аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства прадаюцца толькі ў складзе гатовых прылад, такіх як смартфоны, кішэнныя камп'ютары, GPS навігатары, MP3 прайгравальнікі, і іншыя.

У наш час пад тэрмінам «Windows CE» разумеюць толькі ядро аперацыйнай сістэмы. Напрыклад Windows Mobile 5.0 складаецца з ядра Windows CE 5.0, хоць у некаторых прыладах ядро Windows CE выкарыстоўваецца і без Windows Mobile.

  • Windows CE
  • Windows Mobile

Сямейства ўбудаваных АС Windows Embedded

Windows Embedded — гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу, было адмыслова распрацавана для ўжывання ў розных убудаваных сістэмах. Ядро сістэмы агульнае з сямействам АС Windows CE і падтрымлівае працэсары ARM, MIPS, SuperH і x86.Windows Embedded уключае дадатковыя функцыі, сярод якіх фільтр абароны ад запісу (EWF і FBWF), загрузка з флэш-памяці, CD-ROM, сеткі, выкарыстанне ўласнай абалонкі сістэмы і т. п.

У адрозненне ад астатніх аперацыйных сістэм Windows, аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства прадаюцца толькі ў складзе гатовых прылад, такіх як: банкаматы, медыцынскія прыборы, навігацыйнае абсталяванне, «тонкія» кліенты, VoIP-тэрміналы, медиапроигрыватели, лічбавыя рамкі (альбомы), касавыя тэрміналы, аплатныя тэрміналы, робаты, гульнявыя аўтаматы, музычныя аўтаматы, і іншыя.

Выпускаліся наступныя варыянты АС Windows Embedded [1]:

  • Windows Embedded CE
  • Windows Embedded Standard
  • Windows Embedded POSReady
  • Windows Embedded Enterprise
  • Windows Embedded NavReady
  • Windows Embedded Server

Інтэграваныя праграмныя прадукты

Пакет Microsoft Windows складаецца са стандартных праграм, такіх як браўзер (Internet Explorer), паштовы кліент (Outlook Express ці Windows Mail), музычны і відэа прайгравальнік (Windows Media Player). З дапамогай тэхналогій COM і OLE іх кампаненты могуць быць скарыстаны ў праграмах іншых вытворцаў. Гэтыя прадукты бясплатныя і могуць быць вольна запампаваны з афіцыйнага сайта Microsoft, аднак для ўсталявання некаторых з іх неабходна мець ліцэнзійную версію Microsoft Windows. Запуск гэтых праграм пад іншымі аперацыйнымі сістэмамі магчымы толькі з дапамогай эмулятараў асяроддзя Windows (Wine), хоць такое іх выкарыстанне парушае карыстальніцкую дамову.

Вакол факту ўключэння такіх стандартных прадуктаў у АС Windows разгараецца шмат дыскусій і юрыдычных спрэчак, паколькі ёсць меркаванне, што гэта стварае перашкоды для распаўсюду канкуруючых прадуктаў. Часта ставяць [хто?] пад сумнеў якасць браўзера Internet Explorer, тлумачачы яго папулярнасць уваходжаннем у пакет Windows і дрэннай дасведчанасцю карыстальнікаў пра наяўнасць альтэрнатыў.

У 1997 г. кампанія Sun Microsystems падала ў суд на кампанію за выкарыстанне тэхналогій Java. У 2001 г. Microsoft выплаціла штраф і выключыла віртуальную машыну Java са складу сваіх прадуктаў.

У сакавіку 2004 г. Еўрапейская камісія аштрафавала Майкрасофт, у адказ на гэта Microsoft выпусціла для продажу ў Еўропе «Windows XP N», версію Windows XP без Windows Media Player. У снежні 2005 г. Еўрапейская камісія зноў аштрафавала Майкрасофт за тое, што кампанія адкрыла толькі зыходныя коды, дастатковыя для стварэння канкурэнта Windows Media Services, але не дакументацыю.

Кампанія Майкрасофт працягвае адстойваць сваё права ўключаць яе прадукты ў пакет Windows і працягвае распрацоўваць новыя інтэграваныя прадукты.

У 2009 г. планаваўся выпуск «Windows 7 Europe» для еўрапейскага рынка, але Microsoft дасягнула дамовы з Еўрапейскай камісіяй, і выйсце было адменена. Тым не менш, рэдакцыі KN і N з'явіліся ў продажы.

Таксама, пачынаючы з Windows 7, браўзер стаў апцыянальным кампанентам, а паштовы кліент стаў распаўсюджвацца асобна — у складзе Windows Live Essentials.

Папулярнасць

У наш час Microsoft Windows усталявана прыкладна на 93 % персанальных камп'ютараў і працоўных станцый. Па дадзеных кампаніі Net Applications, у лістападзе 2009 года доля Windows на рынку складала 92,52 %, Mac — 5,27 %, Linux — 1,00 % іншыя — менш 1 %[12]. Таксама заўважны рост колькасці карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы GNU/Linux (па дадзеных Net Applications — c 0,68 % у маі 2008 гады да 0,93 % у жніўні 2009, а па дадзеных w3schools[13] — з 3,6 % да 4,2 % за той жа перыяд), займальнай трэцяе месца ў рэйтынгах папулярнасці.

Сярод розных версій Microsoft Windows па дадзеных w3schools на лістапад 2009 найбольш папулярная Windows XP[13]

Гл. таксама

  • Іншыя артыкулы са словам "Microsoft Windows" у назве.
  • Спіс аперацыйных сістэм;
  • ReactOS — спроба стварэння вольнай аперацыйнай сістэмы, цалкам бінарна сумяшчальнай з Windows;
  • Правадыр Windows;
  • Windows API;
  • Windows Script Host
  • Шматзадачнасць;
  • Microsoft Solitaire;
  • Параўнанне Microsoft Windows і GNU/Linux;
  • Windows4all — віртуальная аперацыйная сістэма з інтэрфейсам Windows Vista усярэдзіне інтэрнэт-браўзера;
  • Microsoft Bob — графічная абалонка для Windows 3.1.

Зноскі

Спасылкі