Wii U

гульнявая прыстаўка

Wii U — гульнявая кансоль кампаніі Nintendo, якая стала непасрэдным паслядоўнікам прыстаўкі Wii[2]. Была прадстаўлена ў 2011 годзе на выставе Electronic Entertainment Expo.

Афіцыйная эмблема Nintendo Wii U
Nintendo Wii U
РаспрацоўшчыкNintendo
ВытворцаNintendo
ТыпГульнявая прыстаўка
ПакаленнеВосьмае
Дата выхадуСцяг ЗША 18 лістапада 2012
Сцяг Мексікі 29 лістапада 2012
Сцяг ЕС 30 лістапада 2012
Сцяг Японіі 8 снежня 2012
Сцяг Бразіліі 26 лістапада 2013
Падтрымка прыпынена31 студзеня 2017
Прададзена штук13 560 000[1]
НосьбітNintendo optical disc
Аперацыйная сістэмаWii U system software[d]
ЦПEspresso[d]
Аператыўная памяць2 GB
ГПLatte[d]
Сродкі кіраванняWii U GamePad[d], Wii Remote[d], Wii U Pro Controller[d], Classic Controller[d], Nintendo GameCube controller[d], камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і Bluetooth
Анлайн-сэрвісClub Nintendo
БэстсэлерMario Kart 8 (8,26 млн. экз.)
ПапярэднікWii
ПаслядоўнікNintendo Switch
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Кансоль была задумана ў 2008 годзе. 25 красавіка 2011 года Nintendo выпусціла афіцыйную заяву, у якой абвясціла сістэму, якая будзе выпушчана ў 2012 годзе і што некалькі адзінак кансолі будуць прысутнічаць на выставе E3 2011. Кансоль паступіла ў продаж 18 лістапада 2012 года ў ЗША, 30 лістапада 2012 года ў Еўропе, 8 снежня 2012 года ў Японіі. Вытворчасць Wii U афіцыйна скончылася ў студзені 2017 года[3].

Гульнявы кантролер

Кантролер уключае ў сябе 6,2-цалевы сэнсарны экран з вельмі вялікай адчувальнасцю, але не падтрымлівае мультытач. Пры гэтым кантролер захаваў традыцыйныя элементы кіравання: кнопкі і аналагавыя сцікі. У кантролер убудаваны акселерометр і гіраскоп, прысутнічае вібраатдача, відэакамера, мікрафон, дынамікі і стылус.

Тэхнічныя характарыстыкі

  • працэсар: IBM Power 750 «Espresso» (1,24 ГГц)
  • памяць: аператыўная — 2 ГБ (флэш-памяць 8 ГБ)
  • відэасістэма: чып AMD RV770 (550 МГц)
  • энергаспажыванне: 75 Вт
  • дыскі: Wii U Optical Disc (25 ГБ)
  • іншае: Bluetooth 4.0
  • габарыты: вышыня 4,6 см, шырыня 26,7 см, даўжыня 17,3 см; маса — 1,5 кг
  • інтэрнэт браўзер: NetFront Browser NX v2.1

Хітовыя гульні

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)