Барыс Міхайлавіч Маісееў

Барыс Міхайлавіч Маісееў (4 сакавіка 1954, Магілёў — 27 верасня 2022) — расійскі поп-спявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расіі.

Барыс Маісееў
руск.: Борис Моисеев
Барыс Маісееў на канцэрце ў Архангельску
Барыс Маісееў на канцэрце ў Архангельску
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння4 сакавіка 1954(1954-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці27 верасня 2022(2022-09-27) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна СССР  Расія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці1974–2015
Інструментывакал[d]
ЖанрыПоп-музыка
СупрацоўніцтваАла Пугачова
Людміла Гурчанка
Нільда Фернандэз
Алена Верабей
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
АўтографАўтограф
bmoiseev.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

1954-1960-я гады

Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў Магілёве, у турме. Рос без бацькі, яго маці, Геня Барысаўна Маісеева (Мойсес), была палітвязнем. Памяці маці пасля яе смерці Барыс прысвяціў песню «Глуханямое каханне», бо яна была забіта глуханямым, які памыліўся дзвярыма.

Скончыўшы школу, з’ехаў у Мінск, дзе паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Вучыўся ў балерыны Ніны Младзінскай. Скончыў вучылішча як класічны танцоўшчык.

Працаваў у Харкаўскім тэатры оперы і балета, пачаўшы з пасады артыста і скончыўшы харэографам-пастаноўшчыкам.

1970-я гады

У 1975 годзе з’ехаў у Каўнас, дзе танчыў у музычным тэатры. Пазней стаў галоўным балетмайстрам літоўскага аркестра «Трымітас».

У 1978 годзе стварыў танцавальнае трыо «Экспрэсія», у якім танцаваў з дзвюма дзяўчынамі. Пазней трыо перайшло працаваць у «Тэатр песні» спявачкі Алы Пугачовай.

Памёр 27 верасня 2022 года[1].

Зноскі

Спасылкі