Летапіс

Летапіс — гадавы, больш-менш падрабязны аповед пра падзеі. Аповед пра падзеі кожнага году ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» (ст.-бел: лето[1]) — адсюль назва — летапіс.

10-ы аркуш Радзівілаўскага летапісу, на якім адлюстраваны паход паўлегендарнага кіеўскага князя Аскольда і легендарнага варага Дзіра на Царград

Летапіс з’яўляецца ранняй формай гістарыяграфіі, якая падае розныя падзеі ў храналагічным парадку, часта без увагі на форму і стыль мовы. У летапісы могуць уключацца дакументы і літаратурныя помнікі, напісаныя не толькі ў іншым стылі, але і ў іншыя часы.

Як жанр паходзіць з Візантыі, дзе меў назву хранаграфія. У X — XII стст. распаўсюдзіўся і ў іншых краінах. У Заходняй Еўропе, дзе зваўся хронікай, выціскнуў жанр кароткіх сухіх аналаў. У Ўсходняй Еўропе замацавалася паняцце летапіс. З часам, заходнееўрапейскія і ўсходнееўрапейскія помнікі гэтага жанру набылі своеасаблівыя традыцыі. На беларускіх землях у XVI — XVII стст. яны спалучаліся, таму да твораў беларускага (або беларуска-літоўскага) летапісання дастасавальныя абодва тэрміна летапіс і хроніка.

Некаторыя летапісы

Зноскі

Спасылкі