Судна

Су́дна[3] — па вызначэнні ваенна-марскога слоўніка[4], плаўсродак, якае выкарыстоўваецца ў якасці транспартнага сродку. Такім чынам, плывучыя прычалы, пантоны і г. д. да суднаў не адносяцца.

Судна
Браняносец Чорны прынц. Фатаграфія сярэдзіны 1880-х
Браняносец Чорны прынц.
Фатаграфія сярэдзіны 1880-х
ПрывадВясло, ветразь, паравая машына, турбіна, атамны рэактар
ПерыядЗ 13000 да н.э.[1]
СкорасцьНайбольшая: 300 вузлоў (555 км/г)[2]
Вобласць ужыванняГрамадскі транспарт, грузаперавозкі, Спорт, Забавы, Навуковыя даследаванні
ІнфраструктураСусветны акіян, рэкі, азёры

Увогуле пад тэрмінам судна маецца на ўвазе любы транспартны сродак для перавозкі пасажыраў ці грузаў праз адну з традыцыйна не прыстасаваных для чалавека прастор — гэта значыць любую, акрамя наземнай.[5]

Непасрэдна ў рух судна прыводзіцца рухавіком, у якасці якога выкарыстоўваецца буксірны канец, вясло, вяслярнае кола, ветразь, шруба (пагружаная ў ваду ці паветраная) ці рэактыўны струмень (не вады). Рухавік (для самаходных суднаў) прыводзіцца ў дзеянне рухавіком, які пераўтварае патэнцыйную энергію працоўнага рэчыва (каларыйная ежа, вугаль, прадукты перапрацоўкі нафты, сціснутае паветра, ядзернае паліва) і хімічная энергія акумулятараў, у механічную энергію руху, у ролі якога выкарыстоўваецца крыніца мускульнай сілы, рухавік унутранага згарання (Дызелі ці Ота), электраматор, паравая машына, турбіна або рэактыўны рухавік.

Паводле МППСС[6] (Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у моры), правіла [7]:слова «судна» азначае ўсе віды плывучых сродкаў, уключаючы неводазмяшчальныя судны (напрыклад, на судна на паветранай падушцы, экраналёты і г. д.) і гідрасамалёты, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць скарыстанымі ў якасці сродкаў перамяшчэння па вадзе

Тэрмін карабель блізкі па значэнні да паняцця судна, але не раўназначны яму. Судна — шырэйшае паняцце. Так, вяслярную лодку, водны веласіпед ці дошку для сёрфінгу нельга назваць караблём, аднак яны з’яўляюцца суднамі. Караблямі звычайна завуцца толькі досыць вялікія судны ваеннага прызначэння ці парусныя судны з вызначаным відам абсталявання. Караблямі прынята лічыць усе судны, якія нясуць на сабе ваенна-марскі сцяг, незалежна ад іх памеру. Прыклад: караблі (у тым ліку маніторы) Дняпроўскай, Дунайскай, Амурскай і Пінскай ваенных флатылій.Акрамя ўнікальнай уласнай назвы, караблі, як правіла, маюць дзяржава сцяга, порт прыпіскі і класіфікацыйнае таварыства.

Зноскі

Літаратура

  • Калаткоў У. Я., Сацута У. М. Су́дна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 251—252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́дно // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 413—414. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
  • Судно // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 437. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.