Чачотка горная

Чачотка горная (Carduelis flavirostris) — птушка сямейства ўюрковых.

Чачотка горная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduelis flavirostris (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Fringilla flavirostris (Linnaeus, 1758)[1]
  • Linaria flavirostris (Linnaeus, 1758)[2]
  • Acanthis flavirostris (Linnaeus, 1758)[3]
  • Fringilla montium(Gmelin, 1788)[3]
  • Cannabina media(Brehm, 1831)[3]
  • Linaria montana(Selby, 1833)[3]
  • Cannabina microrhynchos(Brehm, 1855)[3]
  • Linota brevirostris(Moore, 1856)[3]
  • Cannabina flavirostris kirghizorum(Sushkin, 1925)[3]
  • Cannabina flavirostris altaica(Sushkin, 1925)[3]
  • Linota brevirostris pamirensis (Zarudny et Harms, 1914)[3]
  • Acanthis flavirostris stoliczkae(Hartert, 1903)[3]
  • Carduelis flavirostris pallescens(Sudilovskaya, 1938)[3]
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559047
NCBI  90717
EOL  1050644

Апісанне

Даўжыня цела 13,5 см, размах крылаў 22-24 см. Аліўкава-карычневы верх і глініста-белы ніз — увесь у мностве цёмных рысак. Горла жоўта-шэрае. Дзюба летам шэрая, узімку жоўтая (нават у маладых). У самца ў гнездавы перыяд чырвонае надхвосце. На крыле папярочная светлая палоска. Спеў з уплеценымі хрыплымі гукамі.

Падобная да канаплянкі. Вылучаюцца 11 падвідаў.

Пашырэнне

Арэал разарваны, уключае Брытанскія астравы, Шэтлендскія і Фарэрскія астравы, захад і поўнач Скандынавіі, заходнюю частку Кольскага паўвострава, а таксама Каўказ, Блізкі Усход, усходнюю Турцыю, далей — ад паўночнага Ірана да Манголіі, захаду Кітая і ўсходу Гімалаяў.

Тыповыя біятопы: горная тундра з групамі кустоў і адзінкавымі карлікавымі бярозамі, а таксама субальпійскія лугі паблізу горнай мяжы лясоў. Акрамя гэтага насяляе камяністы стэп на ўзгорках з рэдкімі зараснікамі. У Ірландыі і Брытаніі — верасовыя пусткі, узгорысты сельскагаспадарчы ландшафт, пашы на ўзвышшах (не горы). У Скандынавіі — абрывістыя высокія берагі фіёрдаў, голыя скалы і бездані. У паслягнездавы перыяд адлятаюць ніжэй на толькі што скошаныя палі і да агародаў на ўзбярэжжы. Пад час пералётаў і на зімоўцы — адкрытыя тэрыторыі з групамі кустоў. У Шатландыі даходзіць да 750 м, на Каўказе — 2500-3500 м, на Тыбеце — да 4800 м над у.м.

Аселая, пералётныя толькі папуляцыі з крайняй паўночнай часткі арэала. Адзначаны ў Швейцарыі, Іспаніі, Партугаліі і Беларусі. Месца зімовак у межах гнездавога арэала, а таксама Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Малая Азія.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў сярэдзіне куста, верасе, чарнічніку, папараці, курцінетравыі г.д. адразу над зямлёй, часта пад скалой або ў ямцы (часам на каменных патрэсканых мурах), у маладых пасадках хваёвых лясоў. Шчыльнае і добра сплеценае, асноваз тонкіх верасовых галінак ці іншага матэрыялу. Знешняя частка з тонкіх карэньчыкаў, пераплеценых сцёбламі травы, кавалкамі папараці, моху. Высцілка з шэрсці, валосся і пёраў.

Яйкі

Яйкі (5-6, часам 3-7) часцей з вострым вузейшым канцом, ад светла- да цёмна-блакітных (часта з зеленаватым адценнем) з фіялетава-ружовымі ці ржава-чырвонымі (глыбокімі) і чырвона-карычневымі (паверхневымі) крапінкамі і рыскамі на шырэйшым канцы.

Зноскі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Паляввы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.