Ёдскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ёдскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ёды.

Ёдскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШаркаўшчынскі раён
Уключае42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрЁды
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
17 ліпеня 1964
Дата скасавання15 кастрычніка 1960
Насельніцтва (2019)1 354
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)[1]. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Корніцкага сельсавета[2], які пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Браслаўскага раёна.

17 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Корніца ў вёску Ёды, Корніцкі сельсавет перайменаваны ў Ёдскі[3]. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ёдскага сельсавета 35 населеных пунктаў[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутар Пунішча[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі)[6]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Курычанкі[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1286 чалавек[8], з іх 86,5 % — беларусы, 11,1 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (43 населеныя пункты) — 1354 чалавекі[10].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.