УННВ

беларускі хіп-хоп гурт з Мінска

«УННВ», часта пашыраецца як «Забітыя, Але Не Вамі» (руск.: «Убиты, Но Не Вами») — рускамоўная андэрграўнд рэп-група з Мінска. Удзельнікі калектыву хаваюць сваю асобу, дакладна невядомы іх сапраўдныя імёны, прозвішчы або ўзрост[1].

УННВ
Лагатып гурта УННВ. Узяты з адкрытых крыніц.
Асноўная інфармацыя
Жанрыхардкор-хіп-хоп, андэграўнд, хіп-хоп, рэп
Гады2010 па цяперашні час
Краіна Беларусь
ГорадМінск
Мова песеньруская мова
ЛэйблNestanda Records
СкладMarikMarakesh, Crash, Anq
Былыя
ўдзельнікі
Арцём Artty

Біяграфія

Гурт быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску пасля стварэння аднайменнай суполкі ў VK. Праз пару тыдняў у ім з’явіўся дэбютны альбом гурта «Чернь»[2].

У 2012 годзе выйшаў альбом «О’дно», у 2015 годзе «Вонючие рифмы», у 2019 годзе «Чёрная кассета», а ў 2021 годзе выйшаў зборнік з нявыдадзеных трэкаў «Неизданное».

У сваёй музыцы гурт надае ўвагу тэме наркотыкаў, нарказалежнасці, а таксама ўсялякімі спосабамі ўсхваляе розныя забароненыя рэчывы[3].

Калектыў доўгі час не выпускаў кліпы на свае кампазіцыі, тлумачачы гэта тым, што ім хапае грошай з канцэртаў[2].

21 студзеня 2020 года бітмэйкер гурта Арцём Artty у сваёй суполцы ў VK абвясціў, што пакідае калектыў:

Всё, что будет делаться дальше группой УННВ, либо её отдельно взятыми участниками, не имеет никакого отношения к Audio Distortion[4].

Ацэнкі

Эксперты адзначаюць адметнасць гучання гурта, цікавасць і неперагружанасць тэкстаў, змрочную атмасферу. Лічаць яго выразным прадстаўніком сучаснай андэрграўнд-сцэны.

Група мае даволі шырокую базу фанатаў, захоўваючы пры гэтым адносную ананімнасць і таямнічы імідж гурта, што з’яўляецца свайго роду пратэстам супраць папулярнай музыкі.[5]

Склад

  • MarikMarakesh, лідар гурта
  • Crash
  • Anq
  • Арцём Artty, бітмэйкер (2010—2020)[4]

На сваіх выступах хлопцы выступаюць у масках, капюшонах, акулярах, панамках і гэтак далей, каб схаваць сваю асобу. Лідарам гурта лічыцца MarikMarakesh, таксама вядома, што ён самы малодшы з калектыву[3].

Альбомы

«УННВ»

ГодНазваКаментар
2010«Чернь»
2012«О’дно»Займае 290-ае месца на Spotify у топе рускамоўных трэкаў за ўвесь час[6]
2015«Вонючие рифмы»[7]
2019«Чёрная кассета»4-ае месца ў чарце InterMedia[8][9]
2021«Неизданное»21-ае месца ў чарце BandLink[10]

Crash

ГодНазваКаментар
2016«Нитки»

Відэаграфія

ГодНазваЗаўвага
2012«Притормози.mp4»
(Сумесна з Maxie Flow і Фам)
2021«Пластилин из говна»
(Сумесна з Гуляй Рванина)
«Яма (live)»
2022«В тумане белом»

Зноскі