Ірына Уладзіміраўна Вягера

Ірына Уладзіміраўна Вягера (нар.1 жніўня 1981 года ў Наваполацку) — беларускі юрыст, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Ірына Уладзіміраўна Вягера
Дата нараджэння1 жніўня 1981
Месца нараджэнняНаваполацк, Віцебская вобласць, Беларусь
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфераправазнаўства
Месца працыПолацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Навуковая ступенькандыдат юрыдычных навук
Навуковае званнедацэнт
Альма-матарПолацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2003 годзе юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 20032006 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права».

Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата юрыдычных навук па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права» абараніла 30 лістапада 2006 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Заканадаўчыя акты як крыніца канстытуцыйнага права: Рэспубліка Беларусь і рамана-германская юрыдычная традыцыя». У 2012 годзе рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З моманта атрымання вышэйшай адукацыі працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: у 20032010 гадах — на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта кафедрs тэорыі і гісторыі дзяржавы і права; у 20102012 гадах — на пасадзе загадчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных, эканамічных і прававых дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ; у 20122014 гадах — на пасадзе загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналістыкі. З 2014 года займае пасаду дэкана юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь і замежных краін, правы чалавека, крыніцы канстытуцыйнага права, методыка выкладання канстытуцыйнага права ў вышэйшай школе і інш. Аўтар больш 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, манаграфій і падручнікаў[1].

Зноскі

Спасылкі