Аляксандр Іванавіч Бецеў

Аляксандр Іванавіч Бе́цеў (1 лістапада 1941, в. Спасаўка, Цюменская вобласць, Расія) — беларускі аператар кіно.

Аляксандр Іванавіч Бецеў
Дата нараджэння1 лістапада 1941(1941-11-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Месца працы
Прафесіякінааператар

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1941 года ў в. Спасаўка Цюменскай вобласці. Скончыў у 1975 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. 3 1974 на кінастудыі «Беларусьфільм»[1].

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.

Творчасць

Сярод работ: тэлефільмы «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Чырвоны веласіпед» (1979), мастацкі фільм «3 кошкі ўсё і пачалося…» (1982), анімацыйныя «Уначы ў тэатры» (1989), «Сын чалавечы» (1991), «Скерца» (1994, з Ю. Марухіным), «Чароўная жалейка» (1998), «Фантазёрка» (1999), «Яма, танцы, чатыры струны» (2000), «Пераацэньванне каштоўнасцей» (2001), «Снягурка» (2006), «Старажытная аповесць аб жыцці, каханні і іншых цудах» (2008), «Жыла-была Мушка» (2009) і інш[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі