Аляксандр Іванавіч Гаўрылаў

Аляксандр Іванавіч Гаўры́лаў (10 верасня 1906, Сласцёны Магілёўская губерня Расійская імперыя[1], цяпер Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі — 19 сакавіка 1957) — вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1953). Прафесар (1955).

Аляксандр Іванавіч Гаўрылаў
Дата нараджэння10 верасня 1906(1906-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці19 сакавіка 1957(1957-03-19) (50 гадоў)
Месца смерціВіцебск
Род дзейнасцінавуковец
Навуковая сфераветэрынарыя
Месца працыВіцебскі ветэрынарны інстытут
Навуковая ступеньдоктар ветэрынарных навук
Навуковае званнепрафесар
Альма-матарВіцебскі ветэрынарны інстытут
Партыя

У 1929 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў у ім у 1930—1941 і 1944—1954 гадах. Займаў пасады намесніка дырэктара, дэкана ветэрынарнага факультэта, загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі.

Займаўся даследаванні ў галіне паталагічнай анатоміі, патагенезу, дыягностыкі чумы і паратыфу свіней, паратыфу цялят, шаленства жывёл і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 5. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Витебская ордена «Знак почёта» Государственая академия ветеринарной медицины: история и современность (к 85-летию со дня основания). — Витебск, 2009.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі