Анатоль Фёдаравіч Комар

Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Анатоль Фёдаравіч Комар
Род дзейнасцінавуковец, палітык
Дата нараджэння1902
Месца нараджэння
Дата смерціXX стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у

Біяграфія

Да вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].

Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі.

На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3].

Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3].

Зноскі

Літаратура