Анега (рака)

Ане́га (руск.: Оне́га) — рака ў Архангельскай вобласці Расіі.

Анега
Характарыстыка
Даўжыня416 км
Басейн56 900 км²
Расход вады505 м³/с (30 км ад вусця)
Вадацёк
ВытокЛача
 • Каардынаты61°27′32″ пн. ш. 38°54′49″ у. д.HGЯO
ВусцеАнежская губа
 • Месцазнаходжаннегорад Анега
 • Вышыня0 м
 • Каардынаты63°56′06″ пн. ш. 37°59′17″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаБелае мора → Паўночны Ледавіты акіян
Краіна
РэгіёнАрхангельская вобласць
Код у ДВР03010000112103000000017
physical
Анега (рака)
Анега (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 416 км, плошча вадазборнага басейна 56900 км². Бярэ пачатак з возера Лача. Цячэ па хвалістай раўніне; шырокія плёсы (да 450 м) чаргуюцца звужэннямі (да 40 м) з парогамі. За 75 км ад вусця падзяляецца на Вялікую і Малую Анегу даўжынёй каля 20 км. Пры ўпадзенні ў Анежскую губу Белага мора ўтварае дэльту (галоўныя рукавы — Дзвінскі і Карэльскі). Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сцёк Анегі ў вярхоўі зарэгуляваны азёрамі. Разводдзе з мая па чэрвень, ніжэйшыя ўзроўні ў сакавіку. Сярэдні расход вады ля вытоку 74,1 м³/с, ля вусця 505 м³/ с (найбольшы — 4530 м³/с, найменшы — 82,6 м³/с). Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, на парогах у студзені — лютым; раскрываецца ў сярэдзіне красавіка — маі.

Спасылкі