Аперацыя «Raus aus Khartum» (2023)

Аперацыя «Raus aus Khartum»ням.: «прэч з Хартума») — аперацыя ўрада Германіі па эвакуацыі суайчыннікаў з Судана. Вываз нямецкіх грамадзян пачаўся на фоне сутыкненняў паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала.

Аперацыя «Raus aus Khartum»
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023), Эвакуацыя замежнікаў з Судана (2023)
Дата23—25 красавіка 2023
Дата пачатку23 красавіка 2023
Дата сканчэння25 красавіка 2025
Месца Судан
Прычынапачатак баявых дзеянняў
Удзельнікі

Міністэрства замежных спраў Германіі  (англ.)
Міністэрства абароны Германіі  (ням.):

Вынікэвакуявана 200 грамадзян Германіі і 540 замежнікаў

Перадгісторыя

Баявыя дзеянні ў Судане ўспыхнулі 15 красавіка 2023 года, спачатку ахапіўшы сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.

Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[1], адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.

Правядзенне

Напярэдадні эвакуацыі Бундэсвер накіраваў на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку некалькі самалётаў Airbus A400M Atlas  (англ.) і каля 1000 вайскоўцаў 1-й паветрана-дэсантнай брыгады  (ням.) і сіл спецыяльнага прызначэння  (ням.)[2][3].

Вываз планаваўся 19 красавіка (першую партыю эвакуяваных павінны былі складаць 150 чалавек)[4], але з-за баёў гэта зрабіць не ўдалося[5]. Толькі 23 красавіка ў Судан здолелі прыбыць чатыры нямецкія самалёты. Эвакуацыя праводзілася з аэдромаў Вадзі-Саідна і Амдурман у Іарданію[6]. Акрамя таго, праз Порт-Судан арганізаваны вываз па моры, для чаго выкарыстоўваўся карабель Bonn A 1413  (ням.)[3].

25 красавіка аперацыя была завершана. Усяго здзейснена 8 рэйсаў, вывезена 740 чалавек, уключаючы 200 грамадзян ФРГ[6]. Астатнія — прадстаўнікі 30 іншых краін, у тым ліку 90 канадцаў, 40 галандцаў і каля 30 іарданцаў[7].

Як паведамілі ўлады Германіі, аперацыя прайшла без здарэнняў, а суданскія ўлады былі загадзя праінфармаваны па дыпламатычных каналах аб пачатку эвакуацыі[3].

Зноскі