Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі

украінскі футбаліст

Арцём Мілеўскі (укр.: Артем Мілевський; нар. 12 студзеня 1985, Мінск) — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2006—2012).

Футбол
Арцём Мілеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАрцём Уладзіміравіч Мілеўскі
Нарадзіўся12 студзеня 1985(1985-01-12)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Украіна
 Беларусь
Рост189 см
Вага83 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2000Беларусь Змена (Мінск)
2000—2001Украіна Абухаў
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002Украіна Барысфен-2 (Барыспаль)9 (3)
2002—2013Украіна Дынама (Кіеў)178 (57)
2002—2005  Украіна Дынама-2 (Кіеў)54 (18)
2002  Украіна Дынама-3 (Кіеў)1 (0)
2013Турцыя Газіянтэпспор6 (1)
2014—2015Харватыя Хайдук (Спліт)21 (3)
2015Харватыя Спліт1 (0)
2016Румынія Канкордыя13 (5)
2016—2017Расія Тосна17 (0)
2017—2018Беларусь Дынама (Брэст)29 (8)
2018Венгрыя Кішварда8 (0)
2019—2020Беларусь Дынама (Брэст)53 (10)
2021Украіна Мынай10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002Украіна Украіна (да 17)5 (5)
2003—2006Украіна Украіна (да 21)31 (7)
2006—2012Украіна Украіна50 (8)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сястра — Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў Беларусі, з сямі гадоў трэніраваўся ў мінскай школе «Змена».

У 2000 года ва ўзросце 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію трэнера Паўла Якавенкі. У 2001—2002 гадах за другую каманду «Барысфена», а пасля трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама». Спачатку выступаў за другую каманду, з 2005 года замацаваўся ў першай камандзе «Дынама».

У лістападзе 2012 года галоўны трэнер «Дынама» Алег Блахін перавёў Мілеўскага ў дубліруючы склад. Цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя клубы. У верасні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і стаў іграком турэцкага «Газіянтэпспора», аднак ужо 31 снежня таго ж года разарваў пагадненне з турэцкім клубам з-за нявыплаты заробку.

У лютым 2014 года на правах свабоднага агента стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», аднак не здолеў паспяхова прайсці медыцынскі агляд, і пераход быў скасаваны. У ліпені 2014 года стаў іграком харвацкага «Хайдука». У сезоне 2014 правёў за клуб 27 матчаў (21 у чэмпіянаце Харватыі, 5 у Кубку і 1 Лізе Еўропы), забіў 3 галы (усе ў чэмпіянаце). У верасні 2015 года датэрмінова разарваў кантракт з «Хайдукам»[3]. Неўзабаве, у кастрычніку стаў іграком клуба «Спліт», які ўзначальваў былы ігрок кіеўскага «Дынама» Горан Сабліч[4], але ўжо праз месяц вымушаны быў яго пакінуць[5][6].

У канцы 2015 — пачатку 2016 гадоў знаходзіўся ў Беларусі, дзе цікавасць да Арцёма праяўлялі мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У лютым 2016 года нападнік падпісаў кантракт з румынскай «Канкордыяй»[7]. З паўгады ў «Канкордыі» забіў 5 галоў у чэмпіянаце Румыніі.

1 верасня 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна»[8]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог «Тосна» выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з расійскім клубам і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Дынама»[9]. У складзе брэстчан стаў асноўным нападнікам, у другой палове сезона 2017 правёў за клуб 18 матчаў (15 у чэмпіянаце, 1 у Кубку і 2 у Лізе Еўропы) і забіў 5 галоў (усе ў чэмпіянаце). У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[10].

У жніўні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Кішварда»[11]. У студзені 2019 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[12]. У сезоне 2019 у якасці трывалага іграка асновы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся іграком асновы ў 2020 годзе, толькі ў канцы сезона стаў часцей выхадзіць на замену.

У снежні 2020 года перайшоў у «Мынай»[13], гуляў за гэты клуб да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[14].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі, апошні матч у яе складзе правёў 28 верасня 2000 года.

Пасля перезду ва Украіну выказаў жаданне выступаць за яе зборную, але Беларуская федэрацыя футбола не жадала саступаць Федэрацыі футбола Украіны перспектыўнага іграка. Пачаўся скандал, у які ўмяшаўся прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр. У выніку была дасягнута дамоўленасць, і беларускі бок адмовіўся ад Мілеўскага, які на той час ужо атрымаў грамадзянства Украіны.

Не згуляўшы ніводнага матча за нацыянальную зборную, быў заяўлены на фінальную частку чэмпіянату свету 2006 у Германіі. Там і дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў матчы супраць Саудаўскай Аравіі на замену на 86-й хвіліне замест Андрэя Шаўчэнкі. У матчы 1/8 фіналу супраць Швейцарыі ў серыі пасляматчавых пенальці выканаў удар у «стылі Паненкі», які стаў галявым. Усяго правёў 4 матчы на чэмпіянаце свету.

Пазней гуляў за зборную ў адборачных цыклах да чэмпіянату Еўропы 2008 і чэмпіянату свету 2010, у апошнім быў іграком асноўнай абоймы. Прымаў удзел у хатнім для Украіны чэмпіянату Еўропы 2012, дзе правёў усе 3 матчы.

Дасягненні

Зноскі

  • «Хайдук» объявил о расторжении контракта с Артемом Милевским
  • Артем Милевский подписал контракт со «Сплитом»
  • Милевский покинет «Сплит» по семейным обстоятельствам
  • Милевский был задержан полицией за вождение в пьяном виде, «Сплит» расторг контракт с футболистом
  • Румынская «Конкордия» объявила о подписании контракта с Артемом Милевским
  • Милевский перешел в «Тосно»
  • Артем Милевский стал игроком брестского "Динамо"
  • Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем
  • Артем Милевский стал игроком венгерской "Кишварды"
  • Артем Милевский подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо"
  • Артем Милевский продолжит карьеру в "Минае"
  • «Сказал себе: «Наверное, хватит». Артем Милевский объявил о завершении карьеры
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці