Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец

беларускі мовазнавец
(Пасля перасылкі з А. А. Лукашанец)

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (нар. 23 лістапада 1954, в. Жураўцы Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАНБ (2017, чл.-кар. з 2009), доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2003).

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Дата нараджэння23 лістапада 1954(1954-11-23) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
ЖонкаАлена Глебаўна Лукашанец
ДзеціСяргей Аляксандравіч Лукашанец
Род дзейнасцінавуковец, мовазнавец, лексікограф
Навуковая сферафілалогія, лексікаграфія, беларусістыка
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы якфілолаг, мовазнаўца
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жураўцы Валожынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977), аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы АН СССР (1978―1981). З 1977 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 вучоны сакратар, з 1989 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (2003—2008), дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2008—2012), з 2012 першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і дырэктар філіяла Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2012—2015), з 03.03.2021 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Старшыня Беларускага (з 2004) і Міжнароднага (2008—2013) камітэтаў славістаў, з 1996 член Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (з 2008 старшыня Камісіі). З 2005 галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту, задушэння інтэлектуальных свабод, ілжывай прапаганды, падману народа, ідэалагічнай цэнзуры ў інфармацыйнай прасторы, звальненняў і арыштаў паводле палітычных матываў[1]. З 03.03.2022 г. звольнены з працы ў НАН Беларусі

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: беларускае мовазнаўства, беларускае і славянскае словаўтварэнне, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, беларуска-рускае двухмоўе, культура беларускай мовы, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы.

Кандыдацкая дысертацыя ― «Словаўтваральныя гнёзды дзеясловаў у рускай і беларускай мовах (на матэрыяле адной з груп дзеясловаў канкрэтнага фізічнага дзеяння)» (1981).

Доктарская дысертацыя ― «Граматычны аспект беларускага словаўтварэння» (2001).

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, 5 слоўнікаў. Працы А. А. Лукашанца тычацца беларускага і славянскага словаўтварэння, праблем беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі, праблем сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы і беларускай арфаграфіі.

А. А. Лукашанец стварыў новы напрамак у беларускім мовазнаўстве ― распрацаваў тэарэтычныя асновы і ажыццявіў практычнае апісанне сістэмы беларускага словаўтварэння з новых граматычных пазіцый. А. А. Лукашанец з’яўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы». Раскрыў заканамернасці інавацыйных змяненняў у лексіцы і словаўтварэнні беларускай мовы канца XX — пачатку XXI ст. і даследаваў на славянскім полі асаблівасці развіцця слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы з пазіцый тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Таксама раскрыў праблемы беларуска-рускага двухмоўя і ўзаемадзеяння гэтых моў, раскрыў прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалінгвістычныя і прагматычныя аспекты функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. А. А. Лукашанец ― адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), аўтар і суаўтар шэрагу практычных дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай арфаграфіі, навуковы рэдактар шэрагу сучасных арфаграфічных слоўнікаў беларускай мовы, а таксама двухмоўных беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з гэтым законам[2].

У 2006 А. Лукашанец прапанаваў наогул забараніць тарашкевіцу у Беларусі. Між тым, сказаў ён, «да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змяшаная гаворка ― рэалія кожнай сучаснай камунікатыўнай прасторы»[3].

На думку А. Лукашанца, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падрыхтаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, з’яўляюцца актуальнымі і найбольш аптымальнымі ў сённяшняй сітуацыі. Яны павінны ліквідаваць той арфаграфічны разнабой, які існуе ў беларускамоўных друкаваных выданнях, забяспечыць стабільнасць і пераемнасць правапісных нормаў беларускай мовы, палегчыць яго выкладанне ў школе[4].

У 2008—2013 узначальваў Міжнародны камітэт славістаў, займаўся падрыхтоўкай XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 2013 года.

Узнагароды

Сям’я

Сям’я: жонка ― Алена Глебаўна Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сын — Сяргей Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат гістарычных навук. Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік, намеснік дырэктара «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», у пачатку 2021 года пакінуў Беларусь і працаўладкаваўся ў Інстытуце марскіх даследаванняў пры Клайпедскім універсітэце[6].

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі

  • Русский язык в Беларуси. ― Мн.: Наука и техника, 1985 (суаўтар).
  • Общество ― язык ― политика. ― Мн.: Вышэйшая школа, 1988 (суаўтар).
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология. ― Мн.: Наука и техника, 1990 (суаўтар).
  • Культура русской речи вопросах и ответах. ― Мн., 1996 (суаўтар).
  • Беларуская мова. ― Opole, 1998 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі. ― Мн.: Беларуская навука, 1999 (суаўтар).
  • Словаўтварэнне і граматыка. ― Мн.: Права і эканоміка, 2001.
  • Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja. \ Redaktor naukowy Ingeborg Ohnheizer. ― Opole, 2003 (суаўтар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. Частка 1. ― Мн.: Беларуская навука, 2007 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. Рэд. А. А. Лукашанец. ― Мінск: Беларуская навука, 2009 (навуковы рэдактар).
  • Сучасная беларуская арфаграфія : акадэмічны даведнік. — Мінск : АВЕРСЭВ, 2012. — 272 с. (суаўтар).
  • Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 315 с.
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 486 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Беларуская мова ў XXI ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 397 с.
  • Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagy of Europe. Volume 4. — Berlin/Boston : Walter de Gruyter GmbH, 2016. — 702 р. (суаўтар).  
  • The Explicit and the Implicit in Language and Speech. / Edited by Liudmila Liashchova. — Cambridge Scholars Publishing, 2017 (суаўтар). — P. 154—178.   
  • Глабалізацыя і славянскае словаўтварэнне. — Мінск: Права і эканоміка, 2019. — 178 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 1. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 631 с. (суаўтар; раздзел «Государственные языки», С. 553—595).    
  • Славянская дэрыватаграфія.  — Мінск: Права і эканоміка, 2020. — 362 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Słowotwórstwo w przestrzeni komunikacyjnej. — Warszawa: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, 2021. — 372 с. (суаўтар).  

Слоўнікі

  • Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мн.: Беларуская навука, 2000 (суаўтар).
  • Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мінск: Аверсэв, 2006. ― 512 с. (суаўтар).
  • Основные термины метрологии. Русско-белорусский словарь справочник. ― Мн., 2007. ― 256 с. (суаўтар).
  • Современный русско-белорусский словарь для школьников: под ред. докт. филол. наук Лукашанца А. А. / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. ― 568 с.
  • Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; пад рэд. А. А. Лукашанца. ― Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. ― 704 с.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Беларуская навука, 2010. 31,3 ул.-выд. арк.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Аверсэв, 2010.
  • Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. ― Мн.: ТетраСистемс, 2011. ― 576 с.
  • Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэдактар А. А. Лукашанец. ― Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.
  • Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 341 с. (суаўтар)
  • Слоўнік беларускай мовы  / Навуковыя рэдактары А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с.
  • Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста. — Минск, 2012. — 192 с. (навуковы рэдактар).
  • Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь. У 3 т. — Выд. 4-е, перапрац. і дап. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  • Русско-белорусский словарь=Руска-беларускі слоўнік. В 3 т. — Изд. 10-е, перераб. и доп. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  •  Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с.
  • Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству. — Мн.: Беларуская навука, 2020. — 739 с.  (суаўтар) і інш.

Навучальныя дапаможнікі

  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Витебск, 2004.
  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2005. ― 228 с.
  • Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» завочнай формы навучання (III семестр). Пад. рэд. А. А. Лукашанца. — Мн.: БДУ, 2012.

Артыкулы

Крыніцы

Літаратура

  • Кунцэвіч Л. П. Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (да 50-годдзя з дня нараджэння беларускага вучонага-лінгвіста) // Беларуская лінгвістыка, 2004, вып. 54.
  • Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец: да 60-годдзя з дня нараджэння / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. І. У. Кандраценя, В. М. Нікалаева, І. У. Ялынцава; навук. рэд. В. М. Нікалаева. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 99 с. — (Біябібліаграфія вучоных Беларусі).

Спасылкі