Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі
(Пасля перасылкі з БККА)
Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) — грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаванняў, якія прытрымліваюцца палітычнай платформы Беларускай цэнтральнай рады.
Гісторыя
Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі створаны 11 лютага 1951 года ў г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленні ад іх імя перад амерыканскімі палітычнымі і грамадскімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікалай Шчорс.
Старшыні
- Мікалай Шчорс (11.02.1951—30.06.1957)
- Іван Касяк (30.06.1957—13.03.1989)
- Расціслаў Завістовіч (02.06.1990—20.12.2000)
- Роберт Цупрык (2001—2021)
Камітэт збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».
Літаратура
- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск: [б.в.], 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
- Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі // БелЭн у 18 т. Т. 2. - Мн., 1996.
Спасылкі
- Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі на сайце Kamunikat.org
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці