Барсукоўскі сельсавет (Мёрскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі.

Барсукоўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтрБарсукі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Афіцыйная мовабеларуская

Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, сельсавет перайменаваны ва Узменскі[1].

Населеныя пункты

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў[2].

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш.

Архіў

Архіўныя дакументы Барсукоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3].Архіў, які ахоплівае 1940—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.
Архіў Барсукоўскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам існуючага Узмёнскага сельсавета.

Крыніцы

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.