Бёміт

Бёмі́т — мінерал з групы гідраксідаў, гідраксід алюмінію AlO(OH) (Al2O3•H2O). Упершыню апісаны ў 1927 годзе[1]. Названы ў гонар нямецкага геолага І. Бёма (ням.: Johannes Bohm).

Бёміт
ФормулаAlO(OH)
ПрымесьFe, Ga, Si
Сінгоніярамбічная
Колербясцолерны або белы з адценнямі
Колер рысыбелы
Бляскматавы, перламутравы, шкляны
Празрыстасцьпразрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць3,5—4
Спайнасцьдасканалая па {010}
Зломняроўны, ракавісты
Шчыльнасць3,02—3,05 г/см³
Паказчык пераламленняnα = 1,644—1,648 nβ = 1,654—1,657 nγ = 1,661—1,668

Склад

Уласцівасці

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Крышталі таблічастыя і лінзападобныя, бясколерныя або белыя з жаўтаватым, зеленаватым і ружаватым адценнем. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,02—3,05 г/см³.

Паходжанне і радовішчы

Бёміт уваходзіць у склад асадкавых і латэрытных баксітаў. Утвараецца пры гідратэрмальных зменах палявога шпату, нефеліну. Сустракаецца ў баксітах у Расіі, Венгрыі, Італіі, ЗША, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Францыі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі