Васілёк шурпаты

Васілёк шурпаты[3] (Centaurea scabiosa) — расліна роду Васілёк сямейства Астравыя.

Васілёк шурпаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurea scabiosa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36971
NCBI  145517
EOL  467676
GRIN  t:401603
IPNI  57128-3
TPL  gcc-113526

Назва

Васілёк шурпаты, галавач, дзядзяк[4][5], валошка-ласкутніца, ласкутніца, лістоўнік[4][6].

Распаўсюджанне

Натуральны арэал — Еўразія.

У Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, Сібіры. Як заносная, на поўдні Далёкага Усходу.

Сустракаецца па ўзлесках лясоў, на палянах, па абочынах дарог, у якасці пустазельнай расліны на агародах і палях злакавых культур.

Батанічнае апісанне

Centaurea scabiosa. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Апыленне

Шматгадовая травяністая лугавая расліна з прамым або ўзыходным рабрыстым сцяблом, уверсе галінастым, дасягае ў вышыню 40-120 см .

Лісце вынята-надрэзанае на лінейна-ланцэтныя долі, цёмна-зялёнага колеру. Ніжняе лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — сядзячае.

Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнкавым махровым краем. Вонкавыя і сярэднія лісточкі абгорткі з шырокай аблямоўкай і чорна-бурымі прыдаткамі даўжынёй 2-6 мм.

Кветкі ружовыя ці лілова-пурпурнага колеру. Краявыя кветкі некалькі буйней сярэдніх. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Плод — сямянка 3-5 мм даўжынёй. Папус бялёсы з шэрым адценнем. Насенне ў Сярэдняй Расіі спее ў ліпені — кастрычніку.

Прымяненне

У народнай медыцыне выкарыстоўваюць як лекавы сродак — у асноўным кветкі, сцёблы і лісце. Настой ужываюць пры жаўтусе, сыпах, вадзянцы і як абязбольвальны сродак.

Меданос.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі