Вольга Віктараўна Волкава

Вольга Віктараўна Волкава (22 мая 1986, Мінск, Беларуская ССР (цяпер — Рэспубліка Беларусь) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2018).

Вольга Віктараўна Волкава
Дата нараджэння22 мая 1986(1986-05-22) (38 гадоў)
Месца нараджэнняМінск
Грамадзянства
Род дзейнасцігісторык
Навуковая сферагісторыя
Месца працыРэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Навуковая ступенькандыдат гістарычных навук (2018)
Альма-матарБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнікАляксандр Генадзьевіч Каханоўскі

Біяграфія

У 2008 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2009 г. – магістратуру БДУ, у 2012 г. – аспірантуру БДУ. Праходзіла навуковыя стажыроўкі ў Енскім універсітэце імя Фрыдрыха Шылера, Варшаўскім універсітэце, Берлінскім універсітэце імя Гумбальта, Нямецкім гістарычным інстытуце ў Маскве. У 2018 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканамічная палітыка нямецкіх акупацыйных улад у Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1915 – люты 1918 г.)» (навуковы кіраўнік — д.г.н., прафесар, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі) па спецыяльнасці 07.00.02 «Айчынная гісторыя» (абаронена 25.01.2018, зацверджана 16.05.2018).[1]

Сфера навуковых інтарэсаў

  • Гісторыя Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

Публікацыі

Зноскі

Спасылкі