Арма (графства)

(Пасля перасылкі з Графства Арма)

Арма́ (англ.: Armagh; ірл.: Ard Mhacha) — гістарычнае графства на паўночным усходзе Ірландыі. Уваходзіць у склад правінцыі Ольстэр на тэрыторыі Паўночнай Ірландыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Арма, найбуйнейшы горад Лерган. Насельніцтва 174 792 чалавек (5-е месца сярод графстваў Паўночнай Ірландыі; даныя 2011 г.).

Арма
англ.: Armagh, ірл.: Ard Mhacha
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Вялікабрытанія
СтатусГрафства
Уваходзіць угістарычную правінцыю Ольстэр
Адміністрацыйны цэнтрАрма
Найбуйнейшы горадЛерган
Насельніцтва (2011)174 792
Шчыльнасць139,39 чал./км²
Плошча1 254 км²
Арма на карце
Часавы поясUTC+1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча тэрыторыі — 1254 км² (6-е месца).

Палітыка

У насельніцтве Армы пераважаюць ірландцы-католікі, таму графства з’яўляецца адной з асноўных апор нацыяналістаў з Ірландскай Рэспубліканскай Арміі. З-за беспарадкаў і шматлікіх выпадкаў гвалту на рэлігійна-палітычнай глебе ў паўднёвай частцы графства, значная частка насельніцтва якога катэгарычна выступае супраць якой-небудзь брытанскай прысутнасці, доўгі час знаходзіўся значны кантынгент брытанскіх вайскоўцаў. Паўднёвая Арма з-за сваіх сувязяў з ІРА атрымала ад брытанскіх СМІ мянушку «бандыцкае графства».