Жыровіцы (гміна)

Гміна Жыровіцы (польск.: Gmina Żyrowice) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Жыровіцы (508 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Жыровіцы
польск.: Gmina Żyrowice
Краіна
Уваходзіць уСлонімскі павет
Уключае29 грамад
Адміністрацыйны цэнтрЖыровіцы
Дата ўтварэння1921
Дата скасавання1939
Насельніцтва (1921)3 108[1]

У міжваенны перыяд гміна Жыровіцы ўваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны Жыровіцы перададзена частка тэрыторыі гміны Чамяры, у той час як частка тэрыторыі гміны Жыровіцы перададзена ў склад гмін Быцень, Чамяры i Дзявяткавічы[3].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі