Кісатэн

Кісатэн (яп.: 喫茶店 kissaten) — кавярня ў Японіі. Першапачаткова кісатэн узніклі ў якасці ўстаноў, дзе наведвальнікам прапаноўвалі розныя віды безалкагольных напояў (каву ці гарбату), пірожныя, садавіну і закускі. Унутры мог быць більярд, меліся кнігі, часопісы.[1]

Кісатэн, Токіа.

У сярэдзіне XX стагоддзя адбылося рэзкае павелічэнне колькасці падобных кафэ. Кожнае з іх жадала мець сваю адметную рысу — так узніклі музычныя кафэ, кафэ з танцпляцоўкамі, манга-кафэ і іншыя.[1] Паступова кісатэн ператварыліся, перш за ўсё, у месца, дзе можна выпіць каву. Там таксама падаюць сэндвічы, спагеці, рыс, вараныя яйкі ці яечню па раніцах. Студэнты і дзелавыя людзі («саларымены») часта снедаюць у кісатэн, аднак, яны паступова саступаюць месца міжнародным сеткам кавярань, напрыклад «Starbucks».[2]

Гл. таксама

  • Манга-кафэ

Зноскі