Леанід Аляксандравіч Карэйша

Леані́д Алякса́ндравіч Карэ́йша (8 жніўня 1896, Віцебск1 чэрвеня 1973, Масква) — савецкі нейрахірург.

Леанід Аляксандравіч Карэйша
Дата нараджэння8 жніўня 1896(1896-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці1 чэрвеня 1973(1973-06-01) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціурач
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар медыцынскіх навук (1939)
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Віцебску Віцебскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1919). Доктар медыцынскіх навук (1939). Старшыня Маскоўскага таварыства нейрахірургаў, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Член ВКП (б) (з 1942). Хірург, супрацоўнік кафедры 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, Медыка-біялагічнага інстытута Наркамздрава РСФСР (1920-я). Затым заг. хірургічным і фізіялагічным сектарамі ў Інстытуце нейрахірургіі імя Бурдэнкі АМН СССР (з 1933). Арганізатар клінікі нейрахірургіі пры Кіеўскім псіханеўралагічным інстытуце (1939—1941). У далейшым заг. кафедры хірургіі Томскага медыцынскага інстытута (1941—1942), прафесар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (1943—1946), затым зноў у Інстытуце нейрахірургіі[1][2][3].

Зноскі

Спасылкі