Ломашаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ло́машаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ломашы.

Ломашаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГлыбоцкі раён
Уключае15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЛомашы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)697
Ломашаўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кульгайскі сельсавет у складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кульгаі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года адміністрацыйны цэнтр перанесены ў вёску Старынкі, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі сельсавет[1]. З 10 сакавіка 1958 года па 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Дзісенскага раёна[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 12 лютага 1965 года ў складзе Глыбоцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старынкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 16 лютага 1982 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карасі[5]. 19 ліпеня 1989 года цэнтр перанесены ў вёску Ломашы, сельсавет перайменаваны ў Ломашаўскі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 905 чалавек[7], з іх 93,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 697 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.