Мікалай Іванавіч Шпакоўскі

Мікалай Іванавіч Шпако́ўскі (5 красавіка 194012 студзеня 2001)[1] — вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі, доктар медыцынскіх навук (1994), член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1995), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі геранталогіі (1998).

Мікалай Іванавіч Шпакоўскі
Дата нараджэння5 красавіка 1940(1940-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці12 студзеня 2001(2001-01-12) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасціурач, герантолаг
Навуковая сферамедыцына
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Біяграфія

М. І. Шпакоўскі нарадзіўся ў вёсцы Ботава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў у медыцынскіх установах Брэсцкай вобласці, з 1968 г. у 6-й клінічнай бальніцы горада Мінска, з 1971 г. у Міскай абласной клінічнай бальніцы.

Навуковая дзейнасць

М. І. Шпакоўскаму належаць навуковыя працы па хірургічнаму лячэнню пасляаперацыйных вентральных грыж, пластыцы дэфектаў пярэдняй брушной сценкі.

Сярод апублікаванага:

  • Пластика дефектов передней брюшной стенки методом миопексии (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат дис. доктора медицинских наук : 14.00.27. — Москва, 1994. — 47 с.: ил.

Зноскі

Літаратура