Пакаранне смерцю Марыі Сцюарт

нямы фільм 1895 года

«Пакаранне смерцю Марыі Сцюарт» (англ.: The Execution of Mary, Queen of Scots) — амерыканскі кароткаметражны гістарычны нямы фільм 1895 года рэжысёра Альфрэда Кларка з Робертам Томасам у галоўнай ролі. Фільм быў прадзюсаваны Томасам Эдысанам і зняты ў яго лабараторыях у Нью-Джэрсі.

Пакаранне смерцю Марыі СцюартM:
англ.: The Execution of Mary Stuart
Постар фільма
Жанргістарычны фільм, нямое кіно і фільм жахаў
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Аператар
КінакампаніяEdison Studios[d]
Працягласць20 ± 1 с
Краіна
Год1895
IMDbID 0132134
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцэнарый

У фільме паказана гістарычная падзея — пакаранне смерцю 8 лютага 1587 года Марыі Сцюарт на загад англійскай каралевы Лізаветы I.

У сюжэце 21-секунднага фільма толькі некалькі рухаў: Марыя падыходзіць да плахі, акружанай вартай і вяльможамі, кладзе на яе галаву; кат замахваецца і наносіць удар сякерай, затым падымае і паказвае публіцы адсечаную галаву.

Факты

  • Фільм зняты ў жніўні 1895 года.
  • Фільм зняты ў агульным плане, але з выкарыстаннем тэхнікі стоп-кадру: перад ударам сякеры спыняецца камера, акцёра, які сыграў Марыю, замяняюць манекенам, якому пасля запуску камеры кат адсякае галаву. Мабыць, гэта адзін з самых ранніх прыкладаў наўмыснага выкарыстання стоп-кадру і мантажу ў здымках аднаго эпізоду.
  • Фільм лічаць першым у гісторыі сцэнічным фільмам, знятым з удзелам прафесійных акцёраў.
  • У свой час фільм пакінуў моцныя ўражанні ў гледачоў, некаторыя з якіх шчыра паверылі, што дзеля здымак на праўдзе адсеклі галаву жанчыне.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці