Праскоўя Сцяпанаўна Іванова

Праскоўя Сцяпанаўна Іванова[1] (руск.: Прасковья Степановна Иванова; 23 кастрычніка 190425 красавіка 1970) — вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1949). Прафесар (1949).

Праскоўя Сцяпанаўна Іванова
руск.: Прасковья Степановна Иванова
Дата нараджэння23 кастрычніка 1904(1904-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці25 красавіка 1970(1970-04-25) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцівучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфераветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар ветэрынарных навук
Навуковае званнепрафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнікВасіль Ларыёнавіч Якімаў[d]
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія

П. С. Іванова нарадзілася ў вёсцы Вялікае Воснае Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (зараз ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут, працавала ветэрынарным ўрачом у Забайкаллі. У 1934 годзе паступіла ў аспірантуру, удзельнічала ў паразіталагічных экспедыцыях у Сярэдняй Азіі. У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1935 года дацэнт Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута, затым у Варонежы. З 1945 г. П. С. Іванова загадчык кафедрай паразіталогіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута  (руск.). У 1949 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. З 1956 г. П. С. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

П. С. Іванова займалася вывучэннем пратазойных хвароб, бабезіёзу і анаплазмозу буйной рагатай жывёлы, піраплазмозу і нуталіёзу коней і інш. Упершыню даказала ролю кляшчоў роду Dermacentor  (англ.) у распаўсюджванні піраплазмозу. Апублікавала больш за 100 навуковых работ. Стварыла школу сваіх вучняў.

Сярод апублікаванага:

  • Важнейшыя паразітарныя захворванні свіней. — Мн., 1959.;
  • Кровопаразитные болезни крупного рогатого скота. — Мн., 1963. (разам з Р. К. Гобземам)[2].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі