Раздзельскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Раздзе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Курманава.

Раздзельскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уМсціслаўскі раён
Уключае19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКурманава
Дата ўтварэння29 жніўня 1959
Дата скасавання20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009)1 071
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў6

Гісторыя

Утвораны 29 жніўня 1959 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Курманаўскага і Шамаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Раздзел 1[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. Не пазней за 2007 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курманава. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падсолтаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1071 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.