Рапухі-павітухі

Павіту́хі, рапухі-павітухі[1] (Alytes) — род бясхвостых земнаводных з сямейства круглаязычных.

Рапухі-павітухі

Павітуха звычайная (Alytes obstetricans)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alytes Wagler, 1830

Сінонімы
  • Obstreticans Dugès, 1834
  • Ammoryctis Lataste, 1879
  • Baleaphryne Sanchíz et Adrover, 1979
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208047
NCBI  8442
EOL  39979
FW  94178

Апісанне

Даўжыня да 5 см. Скура бародаўчатая, папяліста-шэрая.

Распаўсюджанне

Прадстаўнікі роду пашыраны ў Сярэдняй Еўропе, на Пірэнейскім паўвостраве і ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі. Жывуць на ўзгорыстых і гарыстых мясцовасцях.

Асаблівасці біялогіі

Актыўныя ўночы. Пракопваюць доўгія хады ў глебе. Кормяцца беспазваночнымі.

Размнажэнне ў сакавіку-красавіку, звычайна ў 50-100 метрах ад бліжэйшай вады. Ікра запакаваная ў доўгія, да метра і больш, слізістыя шнуры (у кожным да 75 яец), якія самец намотвае на свае сцёгны (адсюль назва рода) і ахоўвае да таго часу, пакуль ікрынкі не паспеюць. Пасля гэтага, пасеўшы на дробным месцы, ён чакае, пакуль апалонікі не разарвуць абалонкі ікрынак і не сплывуць. Іх нянька, сарваўшы аб багавінне шалупіну ад яек, вяртаецца на бераг[2].

Спіс відаў

  • Alytes cisternasii Boscá, 1879 — Павітуха іберыйская
  • Alytes dickhilleni
  • Alytes maurus
  • Alytes muletensis
  • Alytes obstetricans Laurenti, 1768 — Павітуха звычайная

Зноскі