Самотны востраў

беларускі мастацкі фільм

«Самотны востраў» (эст.: Üksik saar) ― беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна с кінематаграфістамі Эстоніі і Латвіі.[1]

Самотны востраўM:
эст.: Üksik saar
Постар фільма
Жанрдраматычны фільм, меладрама[d] і сямейны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
КінакампаніяБеларусьфільм, Lege Artis Film[d] і F.O.R.M.A.[d]
Працягласць99 хв.
Бюджэт1 230 000 €
Краіна
Моваэстонская мова і руская
Год1 сакавіка 2012 і 30 сакавіка 2012
IMDbID 1871309

Сюжэт

Прыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе тоіць у сабе мноства загадак. Прафесар-літаратуразнавец не можа знайсці агульнай мовы са сваім сынам, машыністам цеплавоза. Няпроста складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка ― сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханы ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе трое не ў сілах разарваць шматгадовы любоўны трыкутнік. Маленькая балерына, прыкаваная да інваліднага вазка, мучыць маці, лічачы яе вінаватай свайго няшчасця… Героям нялёгка разблытаць тонкія ніткі складаных адносін, і дапамагчы ім можа толькі шчырае жаданне зразумець і прабачыць саміх сябе, а таксама тых, хто знаходзіцца побач.

Гісторыя здымак і пракат

Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Праца над фільмам завяршылася ў снежні 2011 года. 26 сакавіка 2012 года ў Бабруйску ў кінатэатры «Товарищ» адбылася мясцовая прэм’ера фільма, а таксама творчая сустрэча з заслужаным артыстам Беларусі Ігарам Сігавым.

У галоўных ролях

АкцёрРоля
Лембіт Ульфсакпрафесар
Юхан Ульфсак[et]Олаф Олаф
Лена КуўрмааПіле Піле
Ігар СігаўМарцін Марцін
Святлана ЗелянкоўскаяЭліс Эліс
Барыс ПалунінЯн Ян
Валерыя Арланава[ru]Ангела Ангела
Агнета КамінскаяЕтэ Етэ
Вераніка ПляшкевічКрысціна Крысціна
Улад ЖураўлёўДзіма Дзіма

Здымачная група

  • рэжысёр ― Пеэтэр Сім[et];
  • сцэнарысты ― Пеэтэр Сім, Міхкел Улман[et];
  • прадзюсары ― Іван Колб, Эрыка Лаансалу;
  • аператар ― Вадзім Пацееў;
  • мастакі ― Алена Ігруша, Марэ Райдма[d];
  • мантаж ― Вольга Рашэтнікава, Армандс Звірбуліс[lv].

Узнагароды і намінацыі

  • Ніка (2013 год)[ru]: намінацыя «Найлепшы фільм краін СНД і Балтыі[ru]».
  • ММКФ (2012 год)[ru]: намінацыя «Прыз за найлепшы фільм ― Залаты „Святы Георгій“».
  • «Цёмныя ночы»[et]: намінацыя на Гран-пры.

Зноскі

Спасылкі