Сцефанполлеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Сцефанпо́ллеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сцефанполле.

Сцефанполлеўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтрСцефанполле
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання16 верасня 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Турчынскі сельсавет у складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Турчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сцефанполле, сельсавет перайменаваны ў Сцефанполлеўскі[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Завуццеўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Венсамполь, Красная Гара, Латышы, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва, Распашша, Саўлукі, Сомчына і Шэндзіна)[2]. 3 кастрычніка 1959 года Дзісенскі раён скасаваны, Сцефанполлеўскі сельсавет у складзе 43 населеных пунктаў (Акунёва, Архіпава, Бандарцы, Баркоўшчына, Бекеша, Бяляеўка, Васілёнкі, Вусце, Ганебныя, Глінскія, Дзярбілава, Ельна, Капыльшчына, Клеткі, Куты, Лашкова, Ліпаціна, Ліпна, Маслоўшчына, Мерзлякі, Мікольчыкі, Мірончыкі, Мядзельцы, Навошынцы, Падбярэззе, Паплавы, Піянерыя, Погарцы, Рудня, Рэенполле, Сакалова, Саўчанкі, Сіцькова, Стальмакова, Сцефанполле, Ткачова, Турчына, Узгарэліца, Фядосава, Чарналессе, Шыманаўка, Якубова і Ясіна) увайшоў у склад Мёрскага раёна, 8 населеных пунктаў сельсавета перададзены ў склад Пліскага раёна (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі), 31 населены пункт — у склад Шаркаўшчынскага раёна (Астабожы, Бальнова, Вінцэнтава, Гузоўка, Заламанне, Іванава, Казікі, Казуліна, Канцы, Красная Горка, Крыстынова, Курылава, Людвінова, Ляскова, Малышы, Мураўка, Мурашчына, Погары, Рэдзькі, Рэенполле, Сініцы, Смейна, Фантазія, Чарапы, Ямна I, Ямна II, Ямна III, Ямна IV, Ямна V, Ямна VI, Яськава)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мікалаёўскага сельсавета[4].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.