Сімяон Сініша Няманіч

Сімяон Сі́ніша У́раш Палеалог Не́маніч (сербск.: Симеон Синиша Урош Палеолог Немањић, грэч. Συμεών Ούρεσης Παλαιολόγος, 1326 — 1371) — цар Эпіра з 1359 па 1366 гады, валадар Фесаліі з 1359 па 1371 гады.

Сімяон Сініша Няманіч
Нараджэнне1326
  • невядома
Смерць1371
  • невядома
РодНяманічы
БацькаСтэфан Ураш III
МаціМарыя Палеолаг[d]
ЖонкаТамайда Арсіні[d]
ДзеціМарыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня, Іаасаф Метэарыт[d] і Stefan Uroš[d]
ВеравызнаннеСербская праваслаўная царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сімяон быў сынам караля Стэфана Ураша III Дзечанскага і яго другой жонкі візантыйскай прынцэсы Марыі Палеалог. Марыя была ўнучкай імператара Міхаіла VIII Палеалога. Сімяон быў зводным братам цара Стэфана Душана і на гэтай падставе аспрэчваў прастол пасля смерці Душана. У 1359 годзе адасобіўся ад цара Ураша Слабога і стаў самастойным кіраўніком. Валодаў паўднёвымі абласцямі Сербіі і Эпірам. Памёр у 1371 годзе, яго спадчыннікам быў сын Ёван Ураш Няманіч.