Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка

Уладзімір Аляксандравіч Дударэ́нка[1] (20 ліпеня 1934) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1996). Заслужаны настаўнік БССР (1974).

Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка
Дата нараджэння20 ліпеня 1934(1934-07-20) (89 гадоў)
Месца нараджэнняВаратын, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства
Род дзейнасціматэматык
Навуковая сфераматэматыка, педагогіка
Месца працыМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Навуковая ступенькандыдат педагагічных навук
Навуковае званнедацэнт
Альма-матарМазырскі педагагічны інстытут
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1956 годзе скончыў Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай і выкладаў у ім да 1960 г. на кафедры матэматыкі. У 1961—1962 гг. дырэктар школы № 6, у 1962—1963 гг. на партыйнай рабоце — інструктар, загадчык аддзелам Мазырскага гаркама КПБ[2]. У 1963—1981 гг. У. А. Дударэнка на пасадзе дырэктара Мазырскага політэхнікума. У 1979 годзе скончыў аспірантуру пры НДІ зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР. З 1981 года ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце: у 1983—1997 гг. на пасадзе рэктара, у 1996—2002 гг. загадчык кафедрай матэматыкі і інфарматыкі, з 2002 года — загадчык кафедрай матэматычнага аналізу[2].

Навуковая дзейнасць

Праводзіў даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэматычных дысцыплін для вышэйшых навучальных устаноў. Аўтар 42[2] навуковых прац, у тым ліку 8 вучэбных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага:

  • Дадаян А. А., Дударенко В. А. Математический анализ: [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — 427, [1] с.: ил.; 22 см. — Библиогр.: с. 419 (25 назв.). — Предм. указ.: с. 420—424. — ISBN 5-339-00331-0.
  • Дадаян А. А., Дударенко В. А. Алгебра и геометрия : [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — 287, [1] с.: ил.; 22 см. — Библиогр.: с. 277 (16 назв.). — Предм. указ.: с. 278—284. — ISBN 5-339-00138-5.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі