Ферацэрый
Ферацэрый — гэта сінтэтычны пірафорны сплаў мішметалу, змяшаны з аксідамі жалеза і/або магнію. Пры ўдары па больш цвёрдым матэрыяле гэтая сумесь утварае гарачыя іскры, тэмпература якіх можа дасягаць 3315 °C за кошт хуткага акіслення ў працэсе ўдару па стрыжню. Пры ўдары ўтвараюцца аскепкі, якія падвяргаюцца ўздзеянню кіслароду ў паветры і лёгка загараюцца ад цяпла трэння з-за надзвычай нізкай тэмпературы ўзгарання цэрыя ~170 °C.
З-за гаручасці ферацэрый часцей за ўсе ўжываецца як крыніца запальвання («крэмень») для запальніц. З-за здольнасці ферацэрыю ўзгарацца ў неспрыяльных умовах стрыжні з ферацэрыю звычайна выкарыстоўваюцца ў якасці турыстычных прылад, або прылад для аварыйнага распальвання агню ў наборах для выжывання (агніва).
Літаратура
- Hirch A. Ferrocerium, its manufacture and uses // Iron Age. Chilton Company. −1920 — 106: 575—576
- Reinhardt K. Cerium Mischmetal, Cerium Alloys, and Cerium Compounds // Ullmann’s Encyclopedia of Industrial Chemistry. — 2000. — John Wiley & Sons. doi:10.1002/14356007.a06_139. ISBN 3527306730.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці