Цынвальдыт

Цынвальдыт - калій-літыева-жалезістая слюда, мінерал падкласа алюмасілікаты. Назву атрымаў ад радовішча Цынвальд (цяпер Цынавец) у Рудных гарах, дзе быў упершыню апісаны ў 1845 годзе.

Цынвальдыт
Цынвальдыт з Паўднёвай Дакоты, узор 1921 года
ФормулаK(Li,Fe,Al)3(OH,F)2[AlSi3O10]
СінгоніяМанаклінная
КолерБуры, чорны, серабрыста-шэры
Колер рысыБелы
БляскПерламутравы
ПразрыстасцьПразрысты ў тонкіх лускавінках
Цвёрдасць2,5
СпайнасцьВельмі дасканалая
Шчыльнасць2,9 - 3,0 г/см³

Уласцівасці

Цынвальдыт - метасаматычны мінерал пнеўматалітавага паходжання, уласцівы для волаваносных жыл і некаторых шчолачных гранітных пегматытаў, грэйзенаў.

Крышталі ліставатыя, зрослыя ў псеўдагексаганальныя пакеты, нагадваюць біёты. Хімічны склад непастаянны (бываюць багатыя і бедныя жалезам цынвальдыты). Працэнтны склад: К2O — 9,5-13, Li2O — 1-5, FeO — 6-12,5, Fe2O3 — 1-5, Н2О — 0,5-1,5, F — 1,5-8. Раскладаецца ў кіслотах . Можна зблытаць з мускавітам.

Спасылкі