Цынкіт
Цынкіт — рэдкі мінерал класа простых вокіслаў, аксід цынку. Названы цынкітам у 1845 годзе аўстрыйскім мінеролагам В. Хайдзінгерам з-за таго, што ў яго склад уваходзіць цынк.
Цынкіт | |
---|---|
Цынкіт з Арызоны, ЗША | |
Формула | ZnO |
Сінгонія | Гексаганальная |
Колер | Чырвоны, аранжавы, буравата-чырвоны |
Колер рысы | Аранжава-жоўты |
Бляск | Амаль алмазны |
Празрыстасць | Прасвечвае |
Цвёрдасць | 4,5 - 5,0 |
Спайнасць | Дасканалая |
Шчыльнасць | 5,4 - 5,7 г/см³ |
Уласцівасці
Утвараецца ў скарнах, мае кантактава-метасаматычнае паходжанне. Крышталі сустракаюцца рэдка, звычайна выяўляецца ў выглядзе крупчастых агрэгатаў, украпванняў. Часта залягае разам з вілемітам, кальцытам, раданітам, франклінітам. З'яўляецца паўправадніком. Ва ўльтрафіялеце можа флюарэсцыраваць аранжавым колерам. З'яўляецца рудой цынку (у сваім складзе ўтрымлівае 80,3 % цынку).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынкіт
- Цынкіт у галерэі мінералаў (англ.)
- Цынкіт у базе мінералаў (англ.)
- Цынкіт у атласе мінералаў (англ.) (ням.) (ісп.)
- Характарыстыка цынкіту (англ.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці