Шумяцкі раён

Шумяцкі раён (руск.: Шумячский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі.

Шумяцкі раён
Шумячский район
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Расія
Уваходзіць уСмаленскую вобласць
Уключае8 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтрпгт Шумячы
Дата ўтварэння1929
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэнняДолусаў Леанід Міхайлавіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаўБуфістаў Яўген Дзмітрыевіч
Насельніцтва (2018)9 375
Шчыльнасць6,85 чал./км²
Нацыянальны складРускія, Беларусы
Плошча1367,71[1]
(20-е месца)
Шумяцкі раён на карце
Тэлефонны код48133
Код аўтам. нумароў67
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтар — гарадскі пасёлак Шумячы.

Геаграфія

Плошча раёна — 1367,71 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўльскім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Беларуссю.

Раён размяшчаецца Асцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Буйныя рэкі: Асцёр, Сож, Шумячка.

Гісторыя

Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторый Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).

Беларуская дыяспара

У раёне з 2016 года дзейнічае філіял грамадскай арганізацыі нацыянальнай-культурнай аўтаноміі беларусаў, старшыня якой Леанід Міхайлавіч Долусаў.

Муніцыпальныя-тэрытарыяльнае падзел

З 2006 года ў Шумяцкім раёне 140 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і сямі сельскіх паселішчаў:

Гарадское і сельскія паселішчыАдміністрацыйны цэнтрКолькасць
населеных
пунктаў
НасельніцтваПлошча,
км²
1Шумяцкае гарадское паселішчапгт Шумячы138177,31[1]
2Надзейкавіцкае сельскае паселішчавёска Надзейкавічы20500207,30[1]
3Азёрнае сельскае паселішчавёска Азёрная37945217,14[1]
4Первамайскае сельскае паселішчасяло Первамайскі131702279,49[1]
5Панятоўскае сельскае паселішчастанцыя Панятоўка17708139,44[1]
6Рускаўскае сельскае паселішчасяло Рускае21670136,09[1]
7Снегіроўскае сельскае паселішчавёска Снегіроўка22714233,00[1]
8Студзянецкае сельскае паселішчавёска Студзянец9319149,85[1]

Эканоміка

У раёне маюцца радовішчы лёгкоплавких глін катэгорыі «А» для выпуску цэглы маркі 150—200, выпрацоўка пры вырабе 15 млн шт. у год — праз 70 гадоў.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і зерневодстве, ільнаводстве, вырошчванні бульбы. Прамысловасць: Першамайскі шкляны завод (заснаваны ў 1879 годзе), ільнозавод, спіртзавод, хлебакамбінат.

Славутасці

  • У раёне знаходзяцца 494 кургана (па берагах рэк).
  • Помнік прыроды мясцовага значэння — гай Карэльскай бярозы каля вёскі Вігурына Паляна.

Культавыя славутасці

  • У вёсцы Дубавіцы паўразбураная царква канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, стылізаваная пад XVIII стагоддзе.

Транспарт

Аўтадарога А130 «Масква-Варшава» (Варшаўская шаша). Чыгунка Рослаўль — Магілёў.

Асобы

Змітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык

Зноскі

Спасылкі