Юдзіта Ураціслаўна (княгіня польская)

княгіня польская, 1056-1086

Юдзіта Ураціслаўна (1056/1058 год — 25 снежня 1086) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, жонка польскага князя Уладзіслава Германа.

Юдзіта Ураціслаўна
Нараджэнне1056[1]
Смерць25 снежня 1086
Месца пахавання
РодПржэмысловічы
БацькаУраціслаў II
МаціАдэлаіда
Мужкаля Уладзіслаў I Герман[2]
ДзеціБаляслаў III Крывавусты і Збігнеў[3]
Веравызнаннехрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сям’я

Юдзіта другая з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II і яго другой жонкі Адэлаіды, дачкі венгерскага караля Андраша I[4][5]. Названа па бабулі з бацькавай лініі Юдыты фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве па яе нараджэнні. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які маладым загінуў у баі.

Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, яго спадчыннікам стаў брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — княгіня Адэлаіда памерла. Князь Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой польскага князя Казіміра I. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяць братоў і сясцёр — Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта (малодшая, потым у шлюбе з Вірпехтам II, графа гроецкага і бургграфа магдэбургскага) — зводных для старэйшай Юдзіты.

Шлюб

У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўні чэшска-польскі саюз. Паводле тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы для зняволеных. Пасля пяці гадоў бяздзетнага шлюбу гэта стала вострым пытаннем:

Які яна была бясплодная, то са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і пра міласць Божую паслаць ёй дзіця.

10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам была на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, нарадзіўся доўгачаканы сын --будучы Баляслаў Крывавусты. Але княгіня не акрыяла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня 1086 года, памерла.

Праз тры гады, у 1089 годзе, Уладзіслаў Герман ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, венгерскага караля Шаламана, таксама Юдыт, якая болей вядома як Сафія, каб не блытаць з першай жонкай Уладзіслава.

Зноскі

  • Lundy D. R. The Peerage
  • Bohemia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
  • Complete Genealogy of the Premyslid dynasty (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці