BMW F30

BMW F30
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
4‑дзв. універсал (5‑месн.)
5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
6-хутк. МКПП
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4624 мм
Шырыня: 1811 мм (2031 мм — з люстэркамі)
Вышыня: 1429 мм
Колавая база: 2810 мм
Каляіна пярэдняя: 1543 мм
Каляіна задняя: 1583 мм
Маса: 1505 кг (328i)
1585 кг (335i)
1495 кг (320d)
Поўная маса: 1980 кг (328i)
2060 кг (335i)
1970 кг (320d)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Audi A4, Mercedes-Benz C-клас, Cadillac ATS
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 550
Аб'ём бака: 60 л

BMW F30 — аўтамабільная платформа (F30 — седан), на якой пабудавана шостае пакаленне BMW 3 серыі. Змяніла папярэднюю BMW E90. Была прадстаўлена кампаніяй 14 кастрычніка 2011 года ў Мюнхене. Продаж пачаўся 11 лютага 2012 года.

Мадэльны шэраг

  • F30 — першая мадэль з гэтай серыі, чатырохдзверны седан, які выпускаўся з кастрычніка 2011 года
  • F31 — універсал, выпускаўся з мая 2012 года
  • F34Gran Turismo, мадэль са спусцістым дахам, якая аб’ядноўвае седан і ўніверсал, выпускалася з сакавіка 2013 года
  • F35 — падоўжаная версія, выпускаецца з ліпеня 2012 года для продажу ў Кітаі.
  • F32, F33, F36 — гэтыя мадэлі для павышэння прэстыжнасці былі выведзеныя з серыі BMW 3 і змешчаны ў спецыяльна створаную для іх серыю BMW 4. F32 — купэ, F33 — кабрыялет, F36 — чатырохдзвернае купэ.

Адрозненні ад E90

Кузаў новага BMW стаў на 93 мм даўжэй, на 6 мм шырэй (на 42 мм з люстэркамі) і на 8 мм вышэй свайго папярэдніка BMW E90. Колавая база павялічылася на 50 мм. Аб'ём багажніка павялічыўся на 50 літраў. Цана машыны таксама вырасла: у Германіі BMW 320d каштуе ад 35 350 еўра (на 1050 еўра даражэй ранейшай), 335i — ад 43600 еўра (+ 450 еўра)[1] Новае пакаленне ўпершыню пазбавілася атмасферных матораў, усе рухавікі цяпер будуць турбіраванымі. Нягледзячы на тое, што аўтамабілі новага пакалення сталі больш, яны адначасова сталі лягчэй папярэдніка. Новы 328i мае тую жа вагу, што і папярэдні 325i, а 335i на 40 кг лягчэй ранейшага 335i.

Дызайн

Шостае пакаленне 3 серыі ў кузаве седан з’яўляецца бестселерам аўтамабіляў прэміум класа. Шырокія заднія ліхтары і нізкі дах надае новай мадэлі больш спартовы выгляд. Экстэр’ер стаў падобны на традыцыйны класічны стыль BMW канца 90-х гадоў — 3-й серыі (E46) і 5-й серыі (Е39). Невялікі ВК-дысплей выступае з прыборнай панэлі, драўляныя і алюмініевыя ўстаўкі на дзвярной ручцы, трохкутная кансоль і мінімальная колькасць кнопак на прыборнай панэлі. Падшклянкі вярнуліся ў цэнтр і схаваныя пад пластыкавым адсекам. Кампанентная акустыка стала значна больш прыкметнай. «Спорт Лайн» мае ярка-чырвоныя швы на дзвярной панэлі, сядзеннях і рулявым коле, як на M3. Існуе таксама аздабленне пад чырвоны металік, якое ахоплівае ўсю прыборную панэль.

Каляровыя рашэнні кузава

Універсальныя колеры

Альпійскі белыЧорны

(з 03/2012)

Колеры з эфектам металік

Белы мінерал

(з 03/2012)

СерабрыстыЧорны сапфірГаванаШэры мінерал
Чырвоны МельбурнБлакітны імперыялПеністы бронзавы

(з 03/2012)

Liquid Blue

(03/2012 — 07/2015)

Estoril Blue

(Спортпакет М)
(з 07/2012)

Індывідуальныя

Чорны металік

(з 07/2012)

Месяцавы камень металік

(з 07/2012)

Сіні танзаніт металік

(з 07/2012)

Дымчаты тапаз металік

(з 07/2012)

Брыльянтавы белы металік

(з 07/2012)

Sport Line

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, глянцавы чорны паветразаборнік і рашотка радыятара, чорныя вонкавыя люстэркі задняга выгляду, спартыўная падвеска, чорны хром на выхлапной трубе.

Інтэр’ер: спартыўныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай з чырвонай эксклюзіўнай паласой, спартыўныя сядзенні з эксклюзіўнай чырвонай устаўкай, на выбар глянцавае чорнае або алюмініевае унутранае аздабленне з акцэнтам на чырвоны або чорны колер, ручка каробкі перадач з эксклюзіўнымі колерамі, хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, прыборная панэль з чырвонай падсветкай.

Modern Line

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, дэкаратыўны матавы хром на рашотцы радыятара і выхлапной трубе.

Інтэр’ер: больш сучасныя парогі, скураное спартыўнае рулявое кола ў эксклюзіўных яркіх колерах, скураная абіўка сядзенняў, алюмініевыя і драўляныя ўстаўкі з хромам, прыборная панэль у яркіх колерах (а таксама ў камбінацыі з чорнай скураной абіўкай), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання.

Luxury Line

Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, храмаваная рашотка радыятара і выхлапная труба.

Інтэр’ер: раскошныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай, скураная абіўка з эксклюзіўнымі палосамі, драўляныя ўстаўкі з хромам, панэль у карычневым колеры (у спалучэнні з карычневай абіўкай сядзенняў), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, цэнтральная кансоль пад хром.

Характарыстыкі

Седан з бензінавым маторам

316i320i Efficient Dynamics318i320i328i330i335i340i
Гады выпуску11/2012-05/2015з 05/2015з 02/2012з 07/201510/2011—07/2015з 05/201510/2011—05/2015з 05/2015
РухавікTwinPower-Turbo,

R4, ІСПП, Valvetronic

TwinPower-Turbo, R3, ІСПП, Val.TwinPower-Turbo,

R4, ІСПП, Valvetronic

TwinPower-Turbo,

R6, ІСПП, Valvetronic

Тып рухавікаN13B16B38B15N20B20B48B20N20B20B48B20N55B30B58B30
Аб'ём1598 см³1499 см³1997 см³1998 см³1997 см³1998 см³2979 см³2998 см³
Макс. магутнасць

пры аб/хв.

100 кВт (136 к.с.)

4400—6450

125 кВт (170 к.с.)

4800—6450

100 кВт (136 к.с.)

4400—6000

135 кВт (184 к.с.)

5000

135 кВт (184 к.с.)

5000—6500

180 кВт (245 к.с.)

5000—6500

185 кВт (252 к.с.)

5200—6500

225 кВт (306 к.с.)

5800—6400

240 кВт (326 к.с.)

5500—6500

Круцільны момант пры аб/хв.220 Н·м

1350—4300

250 Н·м

1500—4500

220 Н·м

1250—4300

270 Н·м

1250—4500

290 Н·м

1350—4250

350 Н·м

1250—4800

350 Н·м

1450—4800

400 Н·м

1200—5000

450 Н·м

1380—5000

Трансмісіясерыйна механічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат ці 8-ступ. спорт-аўтамат)
Прывадзаднізадні ці апцыянальна поўны (xDrive)
Паскарэнне

0-100 км/г у сек

8,9 [9,1]7,68,9 [9,1]7,3 [7,6]7,2 [7,3]6,1 [5,9]5,9 [5,8]5,5 [5,2]

(5,3 [5,0])

5,2 [5,1]

(5,2 [4,9])

Макс. хуткасць, км/г210230210235 [233]235 [235]250 [250]
Расход паліва камб.

у л / 100 км

5,8-5,9 [5,8-5,9]5,3 [5,4]5,5—5,1 [5,4-5,0]6,1—6,3 [5,9-6,0]

(6,5-6,8 [6,4-6,8])

5,5-5,9 [5,3-5,8]

(6,4—6,8 [5,7-6,1])

6,4 [6,3]

(6,9 [6,7])

6,1—6,5 [5,5-5,8]

([5,9-6,2])

7,9 [7,2]

(8,2 [7,6])

7,7—7,4 [6,8-6,5]

(7,9—7,7 [7,3-6,9])

Эмісія CO2

у г/км

134—137 [134-137]124 [127]129-119 [126-116]144—147 [138-141]

(152—159 [149-158])

128-138 [124-134]

(149—159 [132-142])

149 [147]

(162 [157])

143-151[129-136]

([138-144])

186 [169]

(193 [178])

179-172 [159-152]

(185—179 [169-162])

Норма выхлапуEuro 5Euro 6Euro 5Euro 6Euro 5Euro 6Euro 5Euro 6
Ёмістасць бака, л60
  • Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП.
  • Даныя ў ( ) дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive.

Седан з дызельным маторам

316d318d320d Eff. Dynamics320d

(328d США)

325d330d335d
Гады выпуску02/2012-03/2015з 03/2015з 02/2012з 10/2011з 10/2011з 04/2013з 07/2012з 07/2013
РухавікR4, турба, Common-RailR4, 2-х ступ. турба, Common-RailR6, турба,

Common-Rail

R6, 2-х ступ. турба, Common-Rail
Тып рухавікаN47D20N57D30
Аб'ём1995 см³2993 см³
Макс. магутнасць

пры аб/хв.

85 кВт

(116 к.с.) 4000

105 кВт

(143 к.с.) 4000

120 кВт

(163 к.с.) 4000

135 кВт

(184 к.с.) 4000

160 кВт

(218 к.с.) 4400

190 кВт

(258 к.с.) 4000

230 кВт

(313 к.с.) 4400

Круцільны момант пры аб/хв260 Н·м

1750—2500

270 Н·м

1250—2750

320 Н·м

1750—2500

380 Н·м

1750—2750

450 Н·м

1500—2500

560 Н·м

1500—3000

630 Н·м

1500—2500

Трансмісіямеханічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат)8-ступ. аўтамат
Прывад серыйназадніпоўны (xDrive)
Прывад опцыя —поўны (xDrive)поўны (xDrive)поўны (xDrive)
Паскарэнне

0-100 км/г у сек

10,9 [11,3]10,6 [10,7]9,1 [9,3]8,0 [7,9]7,5 [7,4]6,8 [6,6][5,6][4,8]
Макс. хуткасць, км/г202 [202]205 [204]210 [210]230 [225]235 [230]245 [245][250][250]
Расход паліва камб. у л / 100 км4,3—4,5 [4,4]3,9—4,3 [4,0-4,3]4,4—4,5 [4,4-4,5]4,1 [4,1]4,5—4,6 [4,4-4,5]

(4,8—4,9 [4,7-4,8])

4,9—5,0 [4,6-4,8][4,9]

([5,2])

[5,4]
Эмісія CO2,

г/км

114—118 [116-117]102—113 [102-113]116—118 [117-118]109 [109]119—120 [117-118]

(127—128 [124-125])

129—132 [122-125][129]

([137])

[143]
Норма выхлапуEuro 5
Ёмістасць бака, л57
  • Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП.
  • Даныя ў ( ) дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive.

Бяспека

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[2]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў34,295%
Бяспека пасажыраў-дзяцей40,984%
Бяспека пешаходаў27,978%
Актыўная бяспека686%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 320d

Зноскі

Спасылкі