M36 (аб’ект Месье)

(Пасля перасылкі з NGC 1960)

M36 (каталог Месье) — рассеянае скопішча ў сузор’і Возніка.

Зорнае скопішча
Гісторыя даследавання
АдкрывальнікДжавані Батыста Гадыерна
Дата адкрыццяда 1654
АбазначэнніNGC 1960, M 36,
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
ТыпРассеянае скопішча
Прамое ўзыходжанне05гадз 36,2мін
Схіленне34° 08.4′
Адлегласць4100 св. гадоў (1260 пк)
Бачная зорная велічыня (V)+6,3
Бачныя памеры (V)12,0?
Сузор’еВознік
Фізічныя характарыстыкі
Спектральны класI,3,m

Гісторыя адкрыцця

Скопішча адкрыў Джавані Батыста Гадзіерна да 1654 года.

Назіранні

Адно з трох знакамітых рассеяных скопішчаў Возніка. Яно як і сузор’е даступна для назіранняў з восені да вясны. У бінокль яго няцяжка заўважыць у выглядзе туманнай плямкі на працягу лініі β Цяля — χ Возніка. У тэлескоп умеранай (100—127 мм) апертуры скопішча падзяляецца на два дзясяткі блакітных зорак сабраных у трохвугольную фігуру. У цэнтры скопішча размешчана не вельмі цесная (9m, 11") падвойная STF 737.