SES

(Пасля перасылкі з SES S.A.)

SES S.A. — глабальны спадарожнікавы аператар, штаб-кватэра якога размешчана ў Бецдорфе, Люксембург. Кампанія катыруецца на біржы Euronext у Парыжы і на Люксембургскай фондавай біржы, тыкер: SESG. Займае другое месца ў свеце па абароце сярод спадарожнікавых аператараў[2] і мае групоўку з 55 геастацыянарных спадарожнікаў, якія могуць абслугоўваць 99 % насельніцтва Зямлі.[3]

SES S.A.
ТыпSociété anonyme[d]
Лістынг на біржы
Заснаванне2001
Размяшчэнне Люксембург, Бецдорф
Ключавыя постаціRené Steichen (Старшыня савета дырэктараў), Romain Bausch Cloos (Прэзідэнт і CEO)
ГалінаТэлекамунікацыі
ПрадукцыяСпадарожнікавая сувязь
Абарот1,736 мільярда (2010)[1]
Аперацыйны прыбытак 797,4 мільёнаў (2010)[1]
Чысты прыбытак 487,3 мільёнаў (2010)[1]
Колькасць супрацоўнікаў1,578 (FTE, 2010)[1]
Сайтses.com (англ.)
ses.com/fr (фр.)
ses.com/de (ням.)
ses.com/es (ісп.)
ses.com/pt (парт.)
ses.com/ru (руск.)

Гісторыя

Кампанія была заснавана ў 1986 годзе пад назвай Société Européenne des Satellites. Першы спадарожнік (Астра 1A) быў выведзены на арбіту ў 1988 годзе[4]. У 2001 годзе змяніла назву на SES Global, але ў 2006 годзе вярнулася да назвы SES.

У маі 2011 года SES абвясціла пра ўкараненне новай структуры кіравання, закліканай кансалідаваць даччыныя кампаніі пад кіраваннем адзінага Выканаўчага камітэта, які адказвае за бягучыя аперацыі, а таксама за падрыхтоўку рашэнняў для Савета дырэктараў[5].

Зноскі

Спасылкі